Дэбют у кубку свету — 13 сакавіка 2008 года ў спрынтарскай гонцы ў Хольменкалене — 77-е месца.
Першае трапленне ў ачковую зону — 12 снежня 2008 года 25-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне.
21 снежня2008 года ў Хохфільцэне, дэбютуючы ў складзе эстафеты, Жан-Гіём першы раз падняўся на подыум — 3-е месца.
Першае трапленне на пашыраны подыум — 15 снежня 2011 года Беатрыкс, паказаўшы аднолькавы час з Сімонам Шэмп, заняў 4-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне.[1]
Першае трапленне на подыум у асабістай гонцы — 18 студзеня 2014 года. Беатрыкс паказаў другі час у гонцы пераследу ў італьянскай Антэрсельве, саступіўшы толькі Сімону Шэмпу са зборнай Германіі.