Жан дэ Шэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан дэ Шэль
Jehan de Chelles
Статуя Жана дэ Шэль у парку яго роднага горада Шэль, дэп. Сена і Марна
Статуя Жана дэ Шэль у парку яго роднага горада Шэль, дэп. Сена і Марна
Дата нараджэння 1200
Месца нараджэння
Дата смерці 1265
Месца смерці
Грамадзянства француз
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Парыж
Найважнейшыя пабудовы Сабор Парыжскай Божай Маці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан дэ Шэль (фр.: Jehan de Chelles; родам з Шэля; памёр меркавана ў 1265 годзе, Парыж), згадваны таксама як Жан з Шэля, — французскі дойлід сярэдзіны 13 стагоддзя; кіраваў частковым узвядзеннем парыжскага сабора Нотр-Дам дэ Пары.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жан дэ Шэль быў адным з архітэктараў Сабора Парыжскай Божай Маці ў Парыжы. Пачынаючы з 1258 года, ён узводзіў бакавыя фасады, якія прылягаюць да нефа сабора, а таксама яго паўночны і паўднёвы парталы. У 1265 годзе яго змяніў дойлід П'ер дэ Мантрой, мяркуецца, што ў сувязі з яго смерцю.

На паўднёвай частцы трансэпта ці, іншымі словамі, паўднёвым бакавым фасадзе, знадворку, ёсць таблічка з годам 1258 і імем архітэктара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

André Clément, " Deux Architectes de Notre-Dame de Paris : Jean et Pierre de Chelles ", dans Chelles, Quelques évocation de son passé, 1959, p. 29-31.