Жнівень
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2025 |
Жнівень — восьмы месяц года ў юліянскім і грыгарыянскім календарах, шосты месяц старарымскага года, які пачынаўся да рэформы Юлія Цэзара з сакавіка. Адзін з сямі месяцаў даўжынёй у 31 дзень. У Паўночным паўшар’і Зямлі з’яўляецца апошнім, трэцім месяцам лета, у Паўднёвым — апошнім, трэцім месяцам зімы. У сучасную эпоху да 10 жніўня па грыгарыянскім календары Сонца знаходзіцца ў сузор’і Рака, з 10 жніўня — у сузор’і Льва[1] (па іншых даных — 11 жніўня[2]).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]
У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва жніўня — серпень[3], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[4]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі дадзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канечна — жнівень («усюды жніва»).[5]
Зноскі
- ↑ За год Солнце проходит не через 12, а через 13 созвездий. Новый знак зодиака — «Змееносец» . Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2011.
- ↑ Климишин И. А. Календарь и хронология. — Изд. 3. — М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1990. — С. 41. — 478 с. — 105 000 экз. — ISBN 5-02-014354-5.
- ↑ Скарына Ф. Творы:…
- ↑ Андрей Рымша. [Хронология]…
- ↑ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жнівень