Жорж Міз
Жорж Міз | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
2 кастрычніка 1904 |
Памёр |
17 красавіка 1999[1] (94 гады) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жорж Міз (1904 — 1999) — швейцарскі гімнаст, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён. Адзіны швейцарац, які выйграў 4 залатыя медалі на летніх Алімпійскіх гульнях.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Права ўдзельнічаць у сваёй першай Алімпіядзе Жорж заваяваў у 1924 годзе, заняўшы другое месца ў нацыянальным чэмпіянаце. У агульнай складанасці ён удзельнічаў у чатырох Алімпійскіх гульнях і заваяваў восем медалёў, рэкордная колькасць медалёў у Швейцарыі, роўная з колькасцю ўзнагарод яго таварыша па камандзе Ойгенам Макам, але пры гэтым у Міза чатыры золата супраць двух у Мака.
Паміж Алімпійскімі гульнямі 1924 і 1928 гадоў Жорж праходзіў ваенную службу, працаваў у якасці трэнера па гімнастыцы ў Нідэрландах. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, ён працаваў у спартыўнай кампаніі і распрацаваў сваю ўласную мадэль штаноў для гімнастыкі.
У 1928 годзе на Гульнях у Амстэрдаме Міз быў самым паспяховым спартсменам Швейцарыі. Пасля Алімпіяды пераехаў у К’яса ў Тычына. У К’яса ён працаваў настаўнікам гімнастыкі і быў адказным за развіццё адзіночных відаў спорту ў горадзе.
У 1932 годзе ў Лос-Анджэлесе ён быў адзіным швейцарцам, якія з’ехалі з гульняў з медалём. Хаця яго ўдзел у гульнях быў пад вялікім пытаннем. Федэрацыя Швейцарыі вырашыла не накіроўваць каманду на Алімпіяду з-за сусветнага эканамічнага крызісу. Жорж паехаў у якасці індывідуала. На кожным з відаў спаборніцтваў праводзілася галасаванне аб удзеле індывідуалаў у спаборніцтвах. Так Жорж не прыняў удзел у спаборніцтве па вольным практыкаванням.
У 1934 годзе Міз удзельнічаў у адзіным для яго чэмпіянаце свету, дзе ён выйграў золата ў вольных практыкаваннях і з камандай, а таксама срэбра — на перакладзіне. У 1936 годзе ён, нарэшце, выйграў алімпійскае золата ў вольных практыкаваннях і завяршыў кар’еру.
Пазней Міз стаў трэнерам швейцарскай нацыянальнай каманды па гімнастыцы. Некаторы час працаваў у Чырвоным Крыжы (падчас Зімовай вайны ў Фінляндыі). Пасля Другой сусветнай вайны ён заснаваў некалькі паспяховых прыватных школ, пісаў кнігі па спартыўнай медыцыне.
Яму належала некалькі тэнісных кортаў. Канец жыцця правёў у Лугана, дзе памёр у 1999 годзе ва ўзросце 94 гадоў неўзабаве пасля інсульту.
Зноскі
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Вінтэртуры
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў кантоне Тычына
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гімнасты Швейцарыі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1928 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Памерлі ад інсульту