Жоўцевы грыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жоўцевы грыб
Hřib žlučník 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tylopilus felleus Bull., 1782

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  98230
EOL  1013415
MB  122480

Жоўцевы грыб, таксама Воўчы грыб[1] (Tylopilus felleus) — неядомы з-за горкага смаку трубчасты грыб роду тылапіл (Tylopilus) сямейства балетавыя (Boletaceae). Пры гатаванні горыч гэтага грыба не знікае, а наадварот, узмацняецца.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр шапкі складае 4—10 см (да 15 см), шапка мае паўшарападобную, пазней круглява-падушкападобную або раскінутую форму, навобмацак сухая, тонка-кудзелістая, з пушком або аксаміцістая, затым гладкая, у сырое надвор'е трохі клейкая, колер шапкі — жоўта-карычневы, жоўта-бураваты, светла-бураваты, шэра-вохрысты, шаравата-карычневы, радзей каштанава-карычневы або цёмна-буры.

Мякаць белая, чырванее або не змяняе колер на зрэзе, горкая на смак, без асаблівага паху, амаль ніколі не мае чарвей.

Ножка 3—12,5 см вышынёй і 1,5—3 см таўшчынёй, цыліндрычная або булавападобная, уздуцце ўнізе, колер крэмава-вохрысты, жаўтлявы, вохрысты-жоўты ці жоўта-карычневы, уверсе бялёсы або сметанкова-жоўты, з ярка акрэсленай сетачкай бурага, цёмна-карычневага ці нават чарнаватага колеру.

Споравы парашок ружовы, ружавата-карычневы. Споры 10—15 × 4—5 мкм.

Жоўцевы грыб быў прапанаваны ў якасці жоўцегоннага сродку[2].

Зноскі

  1. Напісанне Жоўцевы грыб, Воўчы грыб у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.440
  2. Bauchet J. M. Experiens sur les proprietes curatives des champignons. Bull. trimestr. Soc. mycil. France, 77, 4, 1961