Перайсці да зместу

Жуань Лін’юй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуань Лін’юй
Дата нараджэння 26 красавіка 1910(1910-04-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1935(1935-03-08)[1] (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія актрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0747716
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан Лін’юй (кіт. трад. 阮玲玉, піньінь Ruǎn Língyù; 26 красавіка 1910, Шанхай — 8 сакавіка 1935, там жа), народжаная Жуань Фэнгэн — кітайская актрыса нямога кіно. Была вельмі папулярная ў сябе на радзіме ў пачатку 30-х гадоў.

Жуань нарадзілася ў Шанхаі 26 красавіка 1910 года. Яе дзяцінства прайшло ў беднасці. Бацька памёр у 1916 годзе, маці прыслужвала ў багатым доме сям’і Чжан. Ва ўзросце шаснаццаці гадоў Жуань кінула школу і стала жыць у грамадзянскім шлюбе з сынам сям’і, дзе працавала яе маці. Іх адносіны ў выніку не склаліся, і Жуань неўзабаве была вымушана прыступіць да пошукаў працы. У 1927 годзе, дзякуючы пратэкцыі занятага ў кінаіндустрыі старэйшага брата яе палюбоўніка, яна дэбютавала ў кіно, атрымаўшы галоўную ролю ў фільме «Разам толькі фармальна». У той жа перыяд яна ўзяла псеўданім. Тэставае паведамленне для выдалення

Спачатку Жуан працавала на кінастудыі «Мінсін», затым у 1930 годзе перайшла на нядаўна ўтвораную студыю «Ляньхуа». Першая ж яе карціна на новым месцы — «Успамін пра Пекін» — павярнулася вялікім поспехам, і неўзабаве Жуань увайшла ў лік вядучых актрыс студыі. Тэставае паведамленне для выдалення

Найбольш яркімі яе працамі таго перыяду былі фільмы «Каханне і абавязак»[2] (1931), «Тры сучасныя жанчыны» (1933), «Маленькія цацкі» (1933), «Багіня» (1934), дзе актрыса выканала ролю маці-адзіночкі, якая становіцца прастытуткай, каб здабыць сродкі на пражытак маленькага сына, і інш. Тэставае паведамленне для выдалення

У 1932 годзе, пасля таго як японцы пачалі бамбардзіроўку Шанхая, Жуань пераехала ў Ганконг, але ў наступным годзе сітуацыя стабілізавалася, актрыса вярнулася на радзіму і працягнула працу. Тэставае паведамленне для выдалення

Папулярнасць Жуань прывяла да таго, што яе асабістае жыццё — разрыў з мужам і адносіны з палюбоўнікам Танам Цзішанем — стала аб’ектам пільнай увагі прэсы. У выніку актрыса не вынесла ціску і 8 сакавіка 1935 года скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы вялікую дозу снатворнага. Яе смерць была ўспрынятая грамадствам як сапраўдная трагедыя. Пахавальная працэсія, якая сабрала каля 300 тысяч чалавек[3], расцягнулася на пяць кіламетраў, тры прыхільніцы актрысы наклалі на сябе рукі, а пісьменнік Лу Сінь апублікаваў у памяць аб Жуань эсэ пад назвай «Чуткі — страшная рэч»[4] — менавіта гэтыя словы ўтрымлівала ў сабе перадсмяротная запіска актрысы.

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Больш за паўстагоддзя лічыўся страчаным, але ў пачатку 90-х копія фільма была знойдзена ва Уругваі. Sino.uni-heidelberg.de [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
  3. This film would lead to a cult of personality that would draw 300,000 mourners to her funeral after her suicide in 1935. Silentera.com Архівавана 21 кастрычніка 2006.
  4. The great writer Lu Xun published an essay Gossip Is a Fearful Thing. China.org.cn Архівавана 5 лютага 2007.