Даўжыня цела да 17-20 см, размах крылаў 24-29 см. Маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты.
Самец у гнездавы перыяд з iржава-папялiста-чорным верхам цела, нiз крэмавы. У самкi верх галавы карычневы, светлае брыво i нiз цела (у папярочныя рыскi). У самкi i самца белыя плямы каля асновы хваста. Маладыя падобныя да самкi, папярочныя рыскi таксама i на версе цела.
Спеў — цiхае, хрыплае шчабятанне з мноствам iмiтацый галасоў iншых птушак.
Распаўсюджаны ў стэпавай і лясной зонах Еўразіі. Арэал Еўропа (акрамя Пiрэнейскага п-ва, Iсландыi, Iрландыi, Брытанскiх а-воў i поўначы) праз Сярэднюю Азiю да Томска i заходняга Алтая, Малая Азiя, Каўказ, поўнач Iрана, У Еўропе памяншаецца колькасць.
Пералёты від. Месцы зiмовак: Усходняя, Трапiчная i Паўднёвая Афрыка.
Гняздо на вышынi 1-3,5 м ад зямлi ў густым кусце (радзей у кроне невялiкага дрэва) блiжэй да асновы. Знешняя частка няшчыльная, з зялёных сцёблаў, карэньчыкаў i травы, месцамi з прымессю вяровак, паперы, тканiн i г.д.; унутраная частка з шчыльнасплеценых завялых кавалкаў раслiнных валокнаў, а таксама карэньчыкаў, пёраў або шэрсцi (у лесечаста з прымессю моху). Высцiлка скупая, з сухой травы i карэньчыкаў — не даходзiць да верхняга краю.
Адкладвае 4-7 яец. Яйкi пераважна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi зменлiвая: крэмава-белая, белая з зеленаватым адценнем, светла-зялёная. ружовая, светла-алiўкавая або ржава-карычневыя. Характэрная рыса — плямкi ў выглядзе кальца. Глыбокіяплямкi светла-шэрыя, шэра- або светла-фiялетавыя, шэра-ружовыя; паверхневыя- светла-карычневыя, шэра- або ржава-карычневыя, карычнева-алiўкавыя.