Журы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Журы сельскагаспадарчай выстаўкі 1889 года ў Кішынёве

Журы (фр.: jury, ад лац.: juro «клянуся») — група людзей, якая займаецца прысуджэннем прэмій, узнагарод і іншых знакаў адрознення на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах, ацэньваючы працы або асоб або калектывы, якія спаборнічаюць за гэтыя прэміі.

Фарміраванне журы[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна журы фармуецца з экспертаў і спецыялістаў па тэматыцы мерапрыемства, часта пераможцаў папярэдніх падобных мерапрыемстваў. Аднак, часта запрашаюць не столькі кампетэнтных (у канкрэтнай тэматыцы) людзей, а як мага больш вядомых, каб зрабіць свой конкурс прэстыжней і папулярней. Часам у журы прыцягваюцца палітыкі ці бізнесмены, якія, у сваю чаргу, дапамагаюць конкурсу матэрыяльна або іншымі спосабамі.