Жывібунд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жывібунд (літ.: *Živinbudas) — літоўскі князь. Называецца сярод пяці старэйшых літоўскіх князёў у іх дагаворы 1219 г. з галіцка-валынскімі князямі.

У дагавор названы імёны 21 князя, пяць з якіх старэйшыя, таксама ёсць думка, што старэйшым названы толькі Жывібунд. У кожным разе, Жывібунд названы першым у пераліку, што дае падставу для думкі пра яго як вярхоўнага кіраўніка літоўскіх земляў.

Магчыма, Жывібунд узначальваў літоўскія дружыны падчас вайны з Галіцка-Валынскім княствам. Апроч Галіцка-Валынскага летапісу, таксама ўспамінаецца Густынскім летапісам пад 1218 годам: «В лето 6726… Данилъ… пойде зъ Галича ку Мстиславу, тестю своему, и любезьне прият бысть от него. И посем пойде въ Володымер свой, идеже прийдоша к нему послы о мире от князей литовских. Въ Литве же тогда старей бе князь Живибунъдъ»[1].

Некаторыя гісторыкі лічаць Жывібунда продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)[2].

Зноскі

  1. ПСРЛ. Т.40. Густынская Летопись. — М., 2003.
  2. Гл. напрыклад радавод у William Urban. The Baltic Crusade. — 2nd ed.. — Chicago, Illinois, 1994. — ISBN 0-929700-10-4., дзе даецца пералік людзей, вядомых толькі з XVI ст., крыніцай пазначана «Хроніка Быхаўца».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — T. 4: Gariga-Jančas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1978. — 639, [1] p., [6] žml. lap. — P. 683.
  • Rowell C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. xxxiii. ISBN 9780521450119.
  • Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) [1995]. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 50-51. ISBN 9986-810-13-2.