Літва (плямёны)
Літва — усходнебалцкае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў ХІ — першай палове ХІІІ ст. Старажытная Літва займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц Вільні[1][2]. Насельніцтва Літвы з'яўлялася носьбітамі археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў[3]. Паўночнымі суседзямі Літвы былі Дзяволтва і Нальшчаны, на поўдні і ўсходзе яна межавала са старажытнабеларускімі землямі — Наваградскай зямлёй і Полацкай дзяржавай. Доўгі час літва знаходзілася ў палітычнай зележнасці ад Полацка, зведала яго прыкметны культурны ўплыў. Паступова ўзнікаюць і развіваюцца раннегарадскія цэнтры ў Крэве, Гальшанах і Вільні.
Зноскі
- ↑ Археология СССР. Литовские племена
- ↑ Литовско-русское государство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Вайткявичюс В. Нестериотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов Архівавана 28 жніўня 2021. // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Навук. зборнік. Вып. 3. — Мн.: БДУ, 2008. — С. 180