Жыццё Карла Вялікага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Вялікі і Карл V у выданні 1521 года.

Vita Karoli Magni («Жыццё Карла Вялікага») — біяграфія Карла Вялікага, караля франкаў і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісаная Эйнхардам[1].

Гісторыкі традыцыйна лічаць гэту працу першым прыкладам біяграфіі еўрапейскага караля. Аўтар імкнуўся пераймаць стыль старажытнарымскага біёграфа Светонія, аўтара працы «Жыццё дванаццаці цэзараў». Біяграфіі Карла напісана ў першую чаргу па ўзоры біяграфіі імператара Аўгуста, першага імператара Рымскай імперыі[2].

«Жыццё Карла Вялікага» складаецца з шэрагу буйных раздзелаў, у першым з якіх апісваюцца войны і знешняя палітыка Карла, а ў другім — яго прыватнае жыццё; другі раздзел заканчваецца апавяданнем пра апошнія дні імператара, яго смерць і пахаванне.

Ілюстрацыя з рукапісу «Жыцця Карла Вялікага» XIII стагоддзя.

Дакладная дата напісання працы невядомая. Кніга была напісана пасля смерці Карла ў 814 годзе, часам напісання звычайна лічыцца перыяд з 817 па 833 гады, у кіраванне караля Людовіка Набожнага[3].

На працягу ўсяго Сярэднявечча праца Эйнхарда была асноўнай крыніцай пра часы Карла Вялікага, аднак надзейнасць шматлікіх фактаў, асветленых у ёй, знаходзіцца пад вялікім сумневам, паколькі ў біяграфіі адлюстраваны толькі станоўчыя (і не абавязкова былыя такімі ў рэчаіснасці) факты і ўчынкі імператара. Паводле меркавання шматлікіх гісторыкаў, многія факты і падзеі ў працы або скажоны, або проста не згаданы. Тым не менш, нават з улікам вельмі верагоднага адыходу ад ісціны гэта праца з'яўляецца найкаштоўнай гістарычнай крыніцай па гісторыі і культуры Ранняга Сярэднявечча[4].

Зноскі

  1. Ogg, p. 109
  2. Southern, p. 1
  3. McKitterick, R. (2004). History and Memory in the Carolingian World. Cambridge: Cambridge University Press. p. 30. ISBN 978-0-521-53436-9. http://books.google.com/?id=EWj0ujGyGewC. 
  4. Hodgkin, p. 222

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]