Гай Светоній Транквіл
Гай Светоній Транквіл | |
---|---|
лац.: Caius Suetonius Tranquillus[1] | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | лац.: Caius Suetonius Tranquillus[1] |
Дата нараджэння | каля 70[2] ці каля 69[1][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | каля 126 ці 140[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, сакратар, біёграф, паэт, антыквар |
Жанр | біяграфія[5] |
Мова твораў | лацінская мова[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гай Светоний Транквіл (лац.: Gaius Suetonius Tranquillus) — рымскі пісьменнік, гісторык і вучоны-энцыклапедыст, які жыў прыблізна ў 75-160 гадах. Дакладны год нараджэння не ўстаноўлены, але ў жыццяпісе Нерона ён паведамляе, што быў падлеткам, калі на Усходзе з'явіўся самазванец, які выдаваў сябе за Нерона (89)
Жыццё і агульная характарыстыка навуковых заняткаў
[правіць | правіць зыходнік]Належаў па паходжанні да саслоўя вершнікаў. З жыццяпісу Калігулы вынікае, што дзед Светонія займаў нязначную пасаду пры імператары. Бацька яго, Светоній Лет, трыбун XIII парнага легіёна, удзельнічаў у барацьбе Атона з Вітэліем. Пры Даміцыяне Светоній жыў у Рыме, займаючыся рыторыкай і граматыкай; сябраваў з Плініем Малодшым, па хадайніцтве якога Траян надаў яму сан трыбуна; пры Адрыяне быў імператарскім сакратаром (magister epistolarum), але трапіў у няласку за непачцівае стаўленне да жонкі імператара Сабіны і, аддаліўшыся ад двара, аддаўся энцыклапедычна-літаратурным заняткам, па прыкладзе Варона. З іншых крыніц вядомыя назвы яго шматлікіх прац, пераважна напісаных па-грэчаску, прысвечаных літаратуры, філасофіі і прыродзе. Гэта быў руплівы збіральнік, які пакінуў шмат каштоўных звестак аб гістарычных, археалагічных і літаратурных прадметах. Крыніцамі для яго служылі архівы, публічныя акты, гістарычныя творы, мемуары і вуснае паданне. Светоній адным з першых нехрысціянскіх пісьменнікаў паведаміў аб з'яўленні паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Хоць гэта не зусім дакладна: у тэксце ідзе гаворка пра «іудзеяў, усхваляваных нейкім Хрыстом», а гэта імя было распаўсюджана на Блізкім Усходзе ў арамейскамоўным асяроддзі.
Зноскі
- ↑ а б в г д Varma S. R. Overview // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118619918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Żywoty Cezarów — 6 — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk, Łódź: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1987. — С. 7. — 362 с. — ISBN 83-04-01648-6
- ↑ Varma S. R. Mini Bio // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ а б Varma S. R. Mini Bio // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Светоній Гай Транквіл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 254—255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).