Жыціе Аляксея, чалавека Божага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Жыціе Аляксея, чалавека Божага» — перакладны агіяграфічны твор старажытнабеларускай літаратуры. Першапачаткова тэкст набыў папулярнасць у Заходняй Еўропе. Прыблізна ў X ст. трапіў у Візантыю, дзе аформіўся як тыповы царкоўны жыццяпіс.

На тэрыторыі Беларусі вядома ўжо з XI стагоддзя, на старабеларускую мову перакладзена ў XV ст. За аснову ўзятыя лацінскі варыянт «Legenda Aurea Jacobi de Voragine», а таксама чэшскія рукапісныя крыніцы. Беларускі рэгіянальны варыянт захаваўся ў копіях XV—XVII стст.

У аснове сюжэта твора ляжыць гісторыя юнака з сям’і «прешляхетного римлянина Евфимияна». Пакліканы верай у Бога, у імя духоўнага ўдасканалення Аляксей адмаўляецца ад сям’і, жонкі, багацця і накіроўваецца ў Сірыю, дзе жыве як пустэльнік. Вярнуўшыся ў Рым, Аляксей 17 гадоў жыў пад сходамі свайго дома, не пазнаны ні жонкай, ні бацькамі, ні слугамі, прымаючы ад іх міласціну нароўні з іншымі жабракамі. Толькі пасля смерці Аляксея раскрываецца праўда пра яго пакутніцтва. Паводле аўтара, цела «чалавека Божага» не падлягала тленню. Той, хто дакранаўся да яго «дорогих костей», пазбаўляўся хвароб.

У творы адлюстраваны ўзорны вобраз хрысціянскага святога, для якога свет Боскі вышэй за чалавечы. Ен напоўнены драматызмам і прапагандуе высокія маральныя якасці — любоў, духоўную моц, цярпенне, міласэрнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]