Перайсці да зместу

Агіяграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агіяграфія (грэч. hάgios — святы + грэч. grάphό — пішу) — від царкоўнай літаратуры пра жыццё, подзвігі і пакуты кананізаваных духоўных або свецкіх асоб. Галіна царкоўна-рэлігійнай літаратуры, якую складаюць жыццяпісы святых — жыціі.

Узнікла ў Рымскай імперыі, пашырылася ў Візантыі, дзе былі дакладна сфармуляваны асноўныя патрабаванні да агіяграфіі. У Сярэднявеччы агіяграфічныя творы пісаліся звычайна на лацінскай мове і апісвалі жыццё, цуды і пакутніцтва за «веру Хрыстовую» святых людзей — велікамучанікаў, прапаведнікаў і інш. Творы агіяграфіі вызначаліся дыдактыкай, умоўнасцю, услаўлялі аскетызм, цярплівасць, пакорлівасць Боскай волі.

Агіяграфічная літаратура на беларускіх землях

[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальныя беларускія агіяграфічныя творы вядомы з канца XIIXIII ст. — «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Жыціе Кірылы Тураўскага», «Жыціе Аўраамія Смаленскага», «Слова пра манаха Марціна», «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага». Іх аўтары строга не прытрымліваліся візантыйскіх схем, звярталіся да гістарычных фактаў, уключалі эмацыянальна-псіхалагічныя маналогі, бытавыя замалёўкі. З XV—XVI ст. ствараюцца пашыраныя (мінеі-чэцці) і кароткія жыціі (пралогі), а таксама пацерыкі (жыціі пра жыццё манахаў).

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6