Жэлька Ёксімавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жэлька Ёксімавіч
Жељко Јоксимовић
Željko Joksimović
Željko Joksimović (Eurovision Song Contest 2012) 2.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 красавіка 1972(1972-04-20) (46 гадоў)
Месца нараджэння Бялград, Сербія (Югаславія)
Краіна Flag of Serbia.svg Сербія
Жонка: Jovana Janković[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры поп, фолк
Лэйблы Minacord www.minacord.com
zeljkojoksimovic.rs
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Жэлька Ёксімавіч (серб. Жељко Јоксимовић; Željko Joksimović; 20 красавіка 1972, Бялград) — папулярны сербскі спявак і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першага поспеху як інструменталіст Жэлька дасягнуў у 1984 годзе, калі ён ва ўзросце 12 гадоў атрымаў прэмію як лепшы еўрапейскі акардэаніст у Парыжы. У цяперашні час грае на 14 інструментах.

Прызнанне як кампазітар атрымаў на фестывалі «Бялградская вясна-93», дзе яго песня заняла 3-е месца. У 1995 годзе на гэтым жа фестывалі стаў уладальнікам Другой прэміі журы за выкананне песні «Арыя». Песні, створаныя Ёксімавічам, перамагалі на фестывалі «Београдско пралечаны» ў 1993, 1996 і 1997 гадах. Як кампазітар і аранжыроўшчык быў адзначаны на фестывалях у Югаславіі («Будва»), Македоніі («Еўрафэст»), Беларусі («Славянскі Базар у Віцебску», «Залаты шлягер»).

У 1999 годзе Жэлька атрымлівае дзве найважнейшыя міжнародныя прэміі — Гран-пры як выканаўца «Залатога шлягера» на фестывалях у Беларусі (Магілёў і Віцебск) за песню «Pesma sirena», за якую ён таксама ўзнагароджаны прызам Міжнароднай арганізацыі ФІДОФ за музычную інтэрпрэтацыю і сучасны выраз этнаматываў у эстраднай музыцы на фестывалі Міжземнаморскай песні «Песня Медытэрана» ў Будве ў ліпені 1998 года.

Акрамя поп-музыкі Жэлька спрабуе сябе і ў стылі фолк. У прыватнасці, яго песня «Zvone tambure» перамагла на фестывалі Златна Тамбурыца ў Нові-Садзе ў 2000 годзе. Таксама Ёксімавіч быў узнагароджаны як аўтар музыкі для спектакляў «Mandagora», «Ljubinko i Desanka», «Rob ljubavi», «Pesice» [лепшая п'еса 1999], «Nemam da platim necu da platim».

У канцы 2000 года яго дэбютны альбом робіцца самым прадаваным альбомам студыі «Сіці Рэкардс», а песні з гэтага альбома шырока ратыруюцца на радыё і тэлебачанні. Пасля выпуску альбома Жэлька атрымлівае прэмію «Лепшы выканаўца года» на аснове вынікаў апытанняў тэле- і радыёстанцый, часопіса «Святло», а таксама газеты «Франкфурцкія навіны».

Яго сінгл «Ledja O Ledja» стаў вельмі папулярны ў краінах былой Югаславіі ў 2004 годзе. У тым жа годзе заняў другое месца на конкурсе песні Еўрабачанне 2004 у Стамбуле з песняй «Lane moje», саступіўшы першае месца ўдзельніцы з Украіны Руслане. У 2006 годзе на Еўрабачанні ў Афінах была прадстаўлена песня Ёксімавіча «Lejla» ў выкананні гурта «Хары Мата Хары» з Босніі і Герцагавіны, якая заняла трэцяе месца. У 2008 годзе на Еўрабачанні ад Сербіі выступіла Алена Тамашэвіч з песняй «Ора», музыка да якой таксама была напісана ім. Ёксімавіч быў абраны вядучым Еўрабачання 2008 у Бялградзе разам з Ёванай Янкавіч, вядучай тэлеканала РТС. У 2012 годзе на конкурсе Еўрабачання ў Баку (Азербайджан) заняў трэцяе месца з песняй «Nije ljubav stvar». У 2015 годзе на Еўрабачанні прагучала яго песня «Adio» ў выкананні чарнагорскага спевака Кнеза.

Акрамя радзімы, найбольшую папулярнасць атрымаў у Македоніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Славеніі, Венгрыі.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — Željko Joksimović [City Records]
  • 2001 — Rintam [City Records]
  • 2002 — III, album [City Records]
  • 2003 — The Best Of (najbolje pesme) [City Records]
  • 2005 — Ivkova slava, The Soundtrack (з Аленай Тамашэвіч і Ніколай Кажо)
  • 2006 — Ima nešto u tom što me nećeš [City Records]
  • 2007 — The Platinum Collection [City Records]
  • 2008 — Beogradska Arena Live
  • 2009 — Ljubavi [Minacord]
  • 2015 — 2015 [Minacord]


Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — Leđa o leđa [City Records]
  • 2004 — Lane moje [PGP RTS]
  • 2004 — Lane moje/Goodbye [Warner Music Group]
  • 2005 — I live my life for you [Automatik Records/Mascom records] (з Тамі Харысанам)
  • 2007 — Devojka [Minacord]
  • 2007 — Nije do mene [Minacord]
  • 2008 — Ono nase sto nekad bejase [Minacord]
  • 2013 — Ludak kao ja [Minacord]

Дуэты[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002 Харыс Джынавіч — Šta će meni više od toga
  • 2005 Дзіна Мерлін — Supermen
  • 2005 Тамі Харысан — I Live My Life For You
  • 2014 Даніэль Каймакоскі — Skopje—Beograd

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Міка Лепілампі і Яана Пелконен
Вядучыя конкурсу песні Еўрабачанне
(разам з Яванай Янковіч)
2008
Пераемнік:
Паўфіналы: Наталля Вадзянава і Андрэй Малахаў
Фінал: Алсу і Іван Ургант


Папярэднік:
Ніна
Сербія на конкурсе песні Еўрабачанне
2012
Пераемнік:
Moje 3

Шаблон:Удзельнікі Еўрабачання 2012