Жэнева (кантон)
Жэнева (фр. Genève, ням. Genf, італ. Ginevra, ромш. Genevra) — невялікі па плошчы франкамоўны кантон на паўднёвым захадзе Швейцарыі. Сталіца — горад Жэнева. Насельніцтва 448 тыс. чалавек (6-е месца сярод кантонаў; дадзеныя 2007 г.). Кантон лічыцца рэспублікай, суб'ектам швейцарскай канфедэрацыі.