Адміністрацыйны падзел Швейцарыі
У склад Швейцарыі як федэратыўнай рэспублікі ўваходзіць 26 кантонаў (20 кантонаў і 6 паўкантонаў). Кантоны (ням.: Kantone, фр.: cantons, італ.: cantoni, рэтарам.: chantuns) — гэта найбуйнейшыя дзяржаўна-тэрытарыяльныя адзінкі Швейцарскай Канфедэрацыі. Ніжэйшы ўзровень тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу — абшчыны (ням.: Gemeinde), якіх станам на студзень 2012 года налічвалася 2495 (у 2011 годзе — 2495 абшчын)[1]. Ніжэй прыведзены спіс кантонаў (варта адзначыць, што нямала гарадоў Швейцарыі маюць розныя назвы, якія ўжываюцца на розных мовах краіны).
Кожны кантон мае сваю канстытуцыю і законы, заканадаўчы орган — кантанальны савет (kantonsrat), або вялікі савет, выканаўчы орган — кіруючы савет (regierungsrat), або дзяржаўны савет, які складаецца з губернатара (landammann), або старшыні дзяржаўнага савета, і ўрадавых саветнікаў (regierungsrat), або дзяржаўных саветнікаў. Кантон цалкам самастойны ў вырашэнні ўнутраных праблем. У распараджэнні цэнтральнага ўрада знаходзяцца міжнародныя пытанні, федэральны бюджэт і эмісія грошай. Тым не менш, Швейцарыя — адзіная дзяржава. Дэвіз краіны: «Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго!» (лац.: Unus pro omnibus, omnes pro uno).
Самым апошнім паводле даты ўтварэння з'яўляецца кантон Юра (аддзелены ад кантона Берн у 1979 годзе паводле вынікаў рэферэндуму).
Адміністрацыйны падзел Швейцарыі на кантоны | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
1 Да 1999 года меў статус паўкантона. Паводле канстытуцыі Швейцарыі 1999 года дэ-юрэ атрымаў статус кантона, але дэ-факта застаўся паўкантонам з абмежаванымі правамі.
2 Утварыўся ў 1979 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Der Bund kurz erklärt (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2011. Праверана 1 красавіка 2012.
- ↑ Насельніцтва Швейцарыі (2012) Архівавана 6 сакавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Швейцарыі