Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе
Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
шахцёрскія стачачныя камітэты | КПСС |
Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе — адна з першых адкрытых масавых забастовак у СССР.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Хваляванні ў шахцёрскім асяроддзі пачаліся яшчэ вясной 1989 года. З 2 сакавіка 1989-га года гарнякі шахты «Паўночная» ў Варкуце на працягу трох дзён трымалі забастоўку, дамогшыся замарожвання рашэння аб пераглядзе нормаў і прымусіўшы выплаціць належную ім прэмію. 3 красавіка на шахце імя «60-годдзя Ленінскага камсамола» ў Растоўскай вобласці 205 шахцёраў пасля змены адмовіліся выходзіць з забою, пратэстуючы супраць рэзкага зніжэння расцэнак за тону здабытага вугалю. З 4 па 8 красавіка ў Нарыльску спынілі працу тысячы гарнякоў 5-ці руднікоў Нарыльскага горна-металургічнага камбіната, з асноўнымі патрабаваннямі вярнуць разрады, якія існавалі да перагляду сістэмы аплаты працы, і выконваць нормы працы. Працу прыпынілі таксама гарнякі на шахтах Данбаса, Тульскай, Свярдлоўскай і Кемераўскай вобласці[1].
11 ліпеня 1989 года пачалася масавая забастоўка ўсіх вуглездабыўных прадпрыемстваў Междурэчанска Кемераўскай вобласці. Забастоўка шахцёраў Междурэчанска дала штуршок да забастоўкі гарнякоў не толькі на Кузбасе, але і на астатніх вугальных басейнах СССР. У перыяд з 11 па 17 ліпеня на Кузбасе страйкавала 165 прадпрыемстваў, на Данбасе ў перыяд з 19 па 30 ліпеня страйкавала 174 шахты, у Карагандзінскім вугальным басейне з 20 па 23 ліпеня страйкавала 26 шахт. У масавым страйку таксама ўдзельнічалі шахцёры Варкуты і Сахаліна[1].
У выніку забастовак урад СССР вырашыў пайсці на саступкі шахцёрскім стачкам і сесці за стол перамоваў. У выніку перамоваў Савет Міністраў СССР выпусціў пастанову «Аб мерах па забеспячэнні выканання сумесных рашэнняў, прынятых урадавымі камісіямі з удзелам УЦСПС і забастовачнымі камітэтамі працоўных вугальных рэгіёнаў краіны», які часткова выконваў патрабаванні страйкоўцаў.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Забастоўкі шахцёраў 1989 года сталі адной з прычын змены палітычнага і эканамічнага ладу ў СССР і паслужылі прыкладам для правядзення аналагічных забастовак з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі ў розных савецкіх рэспубліках.
Так, напрыклад, страйкі шахцёраў сталі прыкладам для забастовачнага руху ў Малдове, які прывёў да прыднястроўскага і гагаузскага канфлікту[2]. Прыклад з забастоўшчыкаў 1989 года бралі шахцёры Данбаса і беларускія страйкамаўцы ў 1991 годзе.
Страйкі 1989 года паклалі пачатак да стварэння незалежнага прафсаюзнага руху. Так, пасля шахцёрскіх забастовак быў створаны Незалежны прафсаюз гарнякоў СССР, які стаў прабацькам Беларускага незалежнага прафсаюза і Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны.
Зноскі
- ↑ а б НПГ. Шахтерские забастовки 1989 года - НПГ (руск.).
- ↑ МЗС ПМР. Историко-правовые предпосылки создания Приднестровской государственности. Роль и значение Приднестровской Молдавской Республики в мировом политическом процессе (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 23 кастрычніка 2022.