Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны
КСПУ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Кіеў, Украіна
Тып арганізацыі асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр
Афіцыйная мова украінская
Заснаванне
Дата заснавання 1998
kvpu.org.ua

Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (скар.: КСПУ) — украінскае аб’яднанне прафсаюзаў. Створана ў 1998 годзе на базе Аб’яднання свабодных прафсаюзаў Украіны, у якое ўваходзілі ўсеўкраінскія прафсаюзы, якія не належалі да Федэрацыі прафсаюзаў Украіны і якія ўтварыліся як апазіцыйныя прафсаюзы яшчэ за савецкім часам. У 2003 годзе Канфедэрацыя далучылася да Міжнароднай канфедэрацыі прафаюзаў.

У 2013 годзе членскія арганізацыі КСПУ падтрымалі Еўрамайдан[1][2]. У 2020 годзе, падчас забастовак працоўных калектываў падчас пратэстаў у Беларусі, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (які ўваходзіць у КСПУ) Міхаіл Валынец заявіў, што ніхто з украінскіх шахцёраў не збіраецца ехаць у Беларусь і замяняць забастоўшчыкаў «Беларуськалія», тым самым, адказаўшы на словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым , што ён гатовы запрасіць украінскіх штрэйкбрэхераў замест страйкоўцаў салігорскага прадпрыемства[3].

Членскія арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Незалежны прафсаюз гарнякоў Украіны
  • Усеўкраінскі прафсаюз «Абарона справядлівасці»
  • Свабодны прафсаюз чыгуначнікаў Украіны
  • Свабодны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Украіны
  • Свабодны прафсаюз медыцынскіх работнікаў Украіны
  • Усеўкраінскі прафсаюз «Родная зямля»
  • Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Украіны
  • Прафсаюз-асацыяцыя лётнага складу грамадзянскай авіяцыі Украіны
  • Асацыяцыя аўтатранспартнікаў Украіны
  • Свабодны прафсаюз працаздольных інвалідаў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]