Завеі, снежань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Завеі, снежань
Завеі, снежань
Аўтар Іван Мележ
Жанр Раман
Мова арыгінала беларуская

Завеі, снежань — трэці раман з цыкла «Палеская хроніка» народнага беларускага пісьменніка Івана Мележа. Складаецца з трох частак.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У творы галоўнымі героямі з'яўляюцца дзяўчына Ганна — дачка простага селяніна з Куранёў і сакратар райкома Башлыкоў. Ганна некалі была жонкай Яўхіма Глушака, сына кулака, але ўцякла ад яго ў вёску Глінішчы. Там пачала працаваць у школе прыбіральшчыцай. Башлыкоў быў вельмі паважаны чалавек, але яго раён у апошні час стаў адставаць ад астатніх. Простыя сяляне не верылі ў калгасы, таму ў Башлыкова прарэзаліся вялікія цяжкасці. У гэты дрэнны час яны і сустракаюцца: ўжо не маладзіца, але вельмі прываблівая жанчына Ганна, і ўпарты, саманадзейны Башлыкоў. Ён спрабуе вывесці з развалу раён, але закахаўся і не можа добра працаваць. Яна таксама закахалася, і яны пару раз сустракаюцца ў таямніцы ад усіх. Але іх шчасце доўга не жыве, бо Ганна гаворыць Башлыкову ўсю праўду і пакідае разгубленага сакратара райкома, хутчэй за ўсё, назаўсёды.