Загліннікі (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Загліннікі — археалагічны помнік каля вёскі Загліннікі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае два гарадзішчы і курган.

Гарадзішчы[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Вядома пад назвай Замак. Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі. Пляцоўка памерам 70×85 м. Умацавана ровам глыбінёй да 1,5-2 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1965) і А. Р. Мітрафанаў (1972). Культурны пласт 0,3 м добра акрэслены. Рэчаў не знойдзена.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км ад вёскі, за безыменным ручаём, які ўпадае ў раку Эса. Пляцоўка памерам 40×35 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1965) і А. Р. Мітрафанаў (1972). У культурным пласце знойдзена ляпная кераміка (не пазней III—IV стст. н.э.), якая адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

Курган[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км ад вёскі, справа ад дарогі ў вёску Дрымаўшчына. Дыяметр 7 м, вышыня 1,5 м. Выявіў у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
  • Гусева, Е. Земля курганов и капищ / Е. Гусева // Планета. — 2012. — № 11. — С. 64-71.