Закон захавання імпульсу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Зако́н захава́ння і́мпульсу — адзін з фундаментальных законаў прыроды, які з’яўляецца адлюстраваннем аднароднасці прасторы. Закон захавання імпульсу сцвярджае, што імпульс замкнёнай механічнай сістэмы, гэта значыць, сістэмы, на якую не дзейнічаюць вонкавыя сілы, не змяняецца з цягам часу:

Закон захавання імпульсу заключаецца у тым, што калі два ці некалькі цел узаемадзейнічаюць паміж сабой і не падвяргаюцца ўздзеянню знешніх сіл, гэтыя целы ўтвараюць замкнёную сістэму. Імпульс кожнага цела, якое ўваходзіць у сістэму, можа мяняцца ў выніку іх узаемадзеяння. Але вектарная сума імпульсаў цел, складнікаў замкнёнай сістэмы, не змяняецца з цягам часу пры любых узаемадзеяннях і рухах гэтых цел ў сістэме.

Дапусцім, што сістэма складаецца з двух цел, тады матэматычна гэты закон можна запісаць так:

Закон захавання імпульсу вынікае з законаў Ньютана. Так, трэці закон Ньютана дазваляе «ануляваць» усе ўнутраныя сілы, што дзейнічаюць у сістэме, бо яны роўныя па велічыні і процілеглыя па напрамку і, такім чынам, іх сума роўная нулю.

Закон захавання імпульсу з’яўляецца пашырэннем першага закона Ньютана на сістэму, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісачанкава Л. А., Пальчык Г. У., Сакольскі А. А. Фізіка: падруч. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання. — 2-е выд., перапрац. — Мн.: Народная асвета, 2015. — С. 156—161.