Перайсці да зместу

Законы Ньютана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класічная механіка

Другі закон Ньютана
Гісторыя…

Зако́ны Нью́тана — фундаментальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між уздзеяннем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць ураўненні руху любой механічнай сістэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўздзеянні, што аказваюцца на гэтую сістэму.

Першы закон Ньютана (закон інерцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае скорасць свайго руху.

Другі закон Ньютана (закон паскарэння) вызначае залежнасць між уздзеяннем на цела і яго паскарэннем.

Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяння) вызначае, як суадносяцца сілы, з якімі два целы ўздзейнічаюць адно на аднаго.

Першы закон Ньютана. Кожнае цела захоўвае стан спакою або раўнамернага руху па прамой лініі, пакуль сілы звонку не выведуць яго з гэтага стану.

Першы закон Ньютана пастулюе існаванне інерцыйных сістэм адліку. Таму ён таксама вядомы як закон інерцыі. Інерцыя — уласцівасць цела захоўваць скорасць свайго руху нязменнай па велічыні і кірунку, калі не дзейнічаюць ніякія сілы, а таксама ўласцівасць цела супраціўляцца змене яго скорасці. Каб змяніць скорасць руху цела, неабходна прыкласці некаторую сілу, прычым вынік дзеяння адной і той жа сілы на розныя целы будзе розным: целы валодаюць рознай інерцыяй (інертнасцю), велічыня якой характарызуецца іх масай[1].

Другі закон Ньютана. Змяненне руху прапарцыянальна дзеючай сіле і адбываецца па тым напрамку, па якім дзейнічае гэта сіла.

Другі закон Ньютана — дыферэнцыяльны закон руху, які апісвае ўзаемасувязь паміж прыкладзенай да матэрыяльнага пункта сілай і атрыманым ад гэтага паскарэннем гэтага пунтка. Фактычна, другі закон Ньютана ўводзіць масу як меру праявы інертнасці матэрыяльнага пункта ў абранай інерцыйнай сістэме адліку (ІСА).

Маса матэрыяльнага пункта пры гэтым з’яўляецца пастаяннай з часам велічынёй і незалежнай ад якіх-небудзь асаблівасцяў яе руху і ўзаемадзеяння з іншымі цяламі.

Трэці закон Ньютона. Кожнае дзеянне выклікае роўнае сабе і процілегла накіраванае процідзеянне.

Уласцівасць цел захоўваць стан адноснага спакою або раўнамернага руху па прамой лініі называецца інерцыяй. Маса цела — гэта мера інерцыі цела. Змяненне скорасці за 1 сек. называецца паскарэннем. Рух, скорасць якога ўвесь час мяняецца, называецца пераменным рухам. Паскарэнне прама прапарцыянальна сіле і адваротна прапарцыянальна масе цела.[2]

Зноскі

  1. Инерциальная система отсчёта // Физическая энциклопедия (в 5 томах) / Под редакцией акад. А. М. Прохорова. — М.: Советская Энциклопедия, 1988. — Т. 2. — С. 145. — ISBN 5-85270-034-7.
  2. Зборнік задач па фізіцы для сярэдняй школы: 5-7 г. навучання: Пер. з рус. мовы / Г. І. Фалееў, А. В. Пёрышкін. — 2-е выд.. — Мн. : Дзяржвыд Беларусі. Вучпедсектар, 1934.