Перайсці да зместу

Залман Еўнавіч Абезгаўз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залман Еўнавіч Абезгаўз
Дата нараджэння 10 красавіка 1920(1920-04-10)
Месца нараджэння Лепель, Віцебская вобласць
Дата смерці 26 верасня 1988(1988-09-26) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Навуковая сфера гісторыя Беларусі
Месца працы Архіўнае ўпраўленне БССР, Інстытут гісторыі АН БССР (з 1948)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна=
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Залман Еўнавіч Абезгаўз (10 красавіка 1920, Лепель, Віцебская вобласць26 верасня 1988) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1945 супрацоўнік Архіўнага ўпраўлення БССР. З 1948 па 1956 малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР. У 1956 абараніў кандыдацкую працу на тэму «Исторические предпосылки формирования пролетариата в Белоруссии (вторая половина XIX века)». З 1956 па 1988 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР.

Навуковыя інтарэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю рабочага класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду.

  • Рабочий класс Белоруссии в начале XX в. (1900—1913 гг.) / З. Е. Абезгауз; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1977. — 168 с.: диагр.
  • Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века / З. Е. Абезгауз ; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1971. — 179 с.