Залімхан Анварбегавіч Дундараў
Залімхан Анварбегавіч Дундараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1958 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Залімхан Анварбегавіч Дундараў (нар. 28 сакавіка 1958, с. Нажай-Юрт, Нажай-Юртаўскі раён, Чачня, Расія) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2006). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў (1986), Расійскага таварыства хірургаў-гастраэнтэролагаў (2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1981).
Працаваў у Гомельскай абласной бальніцы (1981—1991, урач-хірург), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1991, лячэбны факультэт, кафедра хірургічных хвароб № 2, прафесар, з 1995 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гепатапанкрэатабіліярная хірургія; хірургічная гастраэнтэралогія; гнойная хірургія.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2004).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Патогенез, диагностика и лечение ангиогенного сепсиса : экспериментально-клиническое исследование : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 20.12.2002 : утверждена 04.06.2003 / Дундаров Залимхан Анварбегович. — Гомель, 2002.
- Кардиоваскулярный сепсис : учебное пособие / З. А. Дундаров, А. В. Шотт. — Гомель, 2005.
- Патогенез, диагностика и лечение ангиогенного сепсиса / З. А. Дундаров, А. В. Шотт. — Гомель, 2002.