Чачэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чачэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
чач.: Нохч-ГІалгІайн Автономни Совецки Социалистически Республика
інгуш.: Нохч-ГІалгІай Автономни Советски Социалистически Республика

Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
1936 — 1944

1957 – 1992

Flag of Chechen Republic of Ichkeria.svg
 
Flag of Ingushetia 1994.svg
Flag of the Chechen-Ingush ASSR.svg Герб ЧИАССР.gif


Сцяг Чачэна-Інгушскай АССР Герб Чачэна-Інгушскай АССР
Soviet Caucasus map.svg
У складзе РСФСР
Сталіца Грозны
Мова(ы) руская, чачэнская, інгушская
Плошча 19 300
Насельніцтва 1 275 513[1]

Чачэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (чач.: Нохч-ГІалгІайн Автономни Совецки Социалистически Республика, інгуш.: Нохч-ГІалгІай Автономни Советски Социалистически Республика, руск.: Чечено-Ингушская Автономная Советская Социалистическая Республика, скарочана Чачэна-Інгушская АССР) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала з 1936 па 1944 гг. і з 1957 па 1992 гг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая Чачэна-Інгушская АССР[правіць | правіць зыходнік]

З прыняццем новай Канстытуцыі СССР 1936 г. 5 снежня 1936 г. Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць была выведзена са складу Паўночна-Каўказскага края і ператворана ў Чачэна-Інгушскую АССР.

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1942 — 1943 гг. невялікая частка Чачэна-Інгушскай АССР была акупавана нацысцкай Германіяй. У лютым 1944 г. чачэнцы і інгушы былі абвінавачаны ў калабарацыянізме і дэпартаваны ў Казахстан і Кыргызстан (аперацыя «Сачавіца»). 7 сакавіка 1944 г. Чачэна-Інгушская АССР была скасавана і ператворана ў Грозненскую акругу ў складзе Стаўрапольскага края. Аднак ужо 22 сакавіка акруга быў таксама скасавана, а былая тэрыторыя рэспублікі была падзелена паміж Паўночна-Асецінскай АССР, Дагестанскай АССР, Грузінскай ССР і зноў створанай Грозненскай вобласцю РСФСР.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]