Чачня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чеченская Республика
Нохчийн Республика
Чачэнская Рэспубліка
герб
сцяг
RussiaChechnya2007-07.png
Афіцыйная мова руская, чачэнская
Тып суб'екту федэрацыі Рэспубліка
Федеральная акруга Паўночна-Каўказская
Эканамічная акруга Паўночна-Каўказская
Сталіца Грозны
Прэзідэнт Рамзан Кадыраў
Плошча
 — Усяго
 — % Вада
79 месца
15 000 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2005)
 — Шчыльнасць
49 месца
1 141 300
76/км²
Аўтамабільны код 20, 95
Часавы пояс UTC+3

Чэчня[1], Чэчэнская Рэспубліка — суб'ект на поўдні Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыя, на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэтыяй, Паўночнай Асеціяй, Дагестанам, Стаўрапольскім краем і Грузіяй. Насельніцтва 1,1414 млн чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва 76 чал./км², удзельная вага гарадскога насельнiцтва 34,0 %. Нацыянальны склад: чачэнцы 93,5 %, рускія 3,7 %. Таксама пражываюць нагайцы, кумыкі і інш. Сталіца — г. Грозны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займае цэнтральную частку паўночных схілаў Вялікага Каўказа (вышыня да 4493 метраў, гара Тэбуласмта) і прылеглыя да яе Чэчэнскую і Церска-Кумскую нізіну. Карысныя выкапні: нафта, газ, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 °C на Церска-Кумскай нізіне да −12 °C у гарах, ліпеня адпаведна 25 і 21 °C. Ападкаў 300—1000 мм за год. Галоўныя рэкі — Церак і Сунжа з прытокам Аргун. Глебы на раўніне каштанавыя, светла-каштанавыя і горна-лугавыя і чарназёмныя, у гарах горна-лясныя і горна-лугавыя. Расліннасць на Церска-Кумскай нізіне палынна-салянкавая, на Чэчэнскай раўніне стэпавая і лесастэпавая, у гарах да 1600—2000 м шыракалістыя лясы (пераважна букавыя), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У складзе жывёльнага свету ў гарах каменная і лясная куніцы, буры мядзведзь, дзік, казуля, воўк, лясны кот, з птушак — чорнагаловы грыф, каменная курапатка, каўказскі цецярук, у стэпах і лесастэпах шмат грызуноў, з птушак — дзікія качкі, драфа, гусі, у далінах рэк — каўказскі фазан.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка падзяляецца на 15 раёнаў:

Гарады (чырвоныя лічбы) і раёны (чорныя лічбы) Чачні
  1. Наурскі раён
  2. Шэлкаўскі раён
  3. Надцерачны раён
  4. Грозненскі раён
  5. Гудэрмескі раён
  6. Сунжэнскі раён
  7. Ачхой-Мартанаўскі раён
  8. Урус-Мартанаўскі раён
  9. Шалінскі раён
  10. Курчалоеўскі раён
  11. Ітум-Калінскі раён (цэнтр сяло Ітум-Кале)
  12. Шатойскі раён
  13. Вядзенскі раён
  14. Нажай-Юртаўскі раён
  15. Шаройскі раён

Асноўныя населеныя пункты:

  1. Знаменскае
  2. Наурская
  3. Ачхой-Мартан
  4. г. Урус-Мартан
  5. г. Грозны
  6. г. Шалі
  7. г. Гудэрмес
  8. Шэлкаўская
  9. Ітум-Кале
  10. Шатой
  11. Ведзяно
  12. Нажай-Юрт

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.