Заліў Свіней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свіней
ісп. Bahía de Cochinos
22°13′ пн. ш. 81°10′ з. д.HGЯO
Тыпбухта 
Заліў Свіней (Куба)
Заліў Свіней
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Заліў Свіней на карце Кубы

Заліў Свіней, або заліў Качы́нас (ісп.: Bahía de Cochinos) — заліў на паўднёвым узбярэжжы Кубы. З 1910 года адносіўся да правінцыі Санта-Клара, але ў 1976 годзе адышоў да правінцыі Сьенфуэгас. Заліў Качынас з’яўляецца папулярным месцам рэкрэацыйнага дайвінгу. Аматары дайвінгу апускаюцца як у адкрытым моры, так і ў сенотах.

Заліў знаходзіцца ў 30 км на поўдзень ад Хагуэй-Грандэ (Jaguey Grande), у 70 км на захад ад горада Сьенфуэгаса і ў 150 км на паўднёвы ўсход ад Гаваны. На заходнім боку заліва знаходзяцца каралавыя рыфы, якія абмяжоўваюць балота Сапата (частка аднайменнага паўвострава). На ўсходнім узбярэжжы заліва размяшчаюцца мангравыя зараснікі і вялікі балоты.

Паходжанне іспанскай назвы заліва Bahía de Cochinos, верагодна, звязана не са «свіннямі» (ісп.: cochinos), а, хутчэй, з іспанскай назвай атлантычнай рыбы качына (лац.: Balistes vetula, ісп.: Cochino). [1][2]. Каля паўночнага ўскрайка заліва знаходзіцца вёска Буэна-Вентура, і ў 35 км на паўднёвы ўсход ад яе каля маленькага горада Хірона, названага ў гонар вядомага французскага пірата, размяшчаецца аднайменны пляж — Плая-Хірон (бел.: пляж Хірона).

Заліў Качынас вядомы як месца знакамітай высадкі кубінскіх эмігрантаў у красавіку 1961 г., арганізаванай ЦРУ з мэтай звяржэння ўрада Фідэля Кастра.

Зноскі

  1. Cochino Архівавана 19 верасня 2008.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2019. Праверана 28 мая 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rodriguez, Juan Carlos. 1999. Bay of Pigs and the CIA. Ocean Press. Melbourne.