Замак Локет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Локет
Hrad Loket
Loket0809.JPG
50°12′28″ пн. ш. 12°45′17″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Горад Локет
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і раманскі стыль[1]
Першае згадванне 1234
Дата заснавання XIII стагоддзе[1]
Статус Помнік культуры
Сайт Афіцыйны сайт

Ло́кет (чэшск.: Loket) — каменны замак у Чэхіі, прыкладна ў 120 км на захад ад Прагі, каля горада Карлавы Вары. Сваю назву атрымаў ад слова «локаць». Менавіта форму сагнутай рукі нагадвае лукавіна ракі Огржэ, на беразе якой стаіць Локет. Згодна з адной з версій замак узведзены як памежная крэпасць.

У пісьменных крыніцах замак упершыню згадваецца ў 1234 годзе. Пытанне аб тым, хто з уладароў Чэхіі заснаваў крэпасць, да гэтага часу застаецца дыскусійным. Сярод магчымых заснавальнікаў называюць князя Уладзіслава II, караля Пржэмысла Отакара I і караля Вацлава I.

У сярэднія вякі Локет набыў важнае стратэгічнае значэнне як непрыступная крэпасць на мяжы з германскімі землямі, але пасля абрання Карла IV імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, Локат страціў сваё значэнне як памежная застава. У той жа час яго значэнне не паменьшылася: ён захаваў за сабой статус рэзідэнцыі чэшскіх каралей. Пры сыне Карла IV Вацлаве IV Локет працягваў пашырацца і стаў яшчэ большай крэпасцю.

У XV стагоддзі імператар Жыгімонт перадаў Локет дваранскаму роду Шлікаў. Замак паступова прыходзіў у заняпад. У 1822 годзе тут зрабілі турму, якая дзейнічала да 1949 года.

З 1968 года з'яўляецца помнікам культуры і адкрыты для наведвання як музей[2]. У замке адбывалісь здымкі фільма «Казіно „Раяль”»[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Замкі Чэхіі