Замак Фелін
Замак | |
Замак Фелін | |
---|---|
![]() Захаваная сцяна канвента | |
58°21′15″ пн. ш. 25°35′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Вільяндзі |
Дата заснавання | 1224 |
Стан | руіны |
![]() |
Замак Фелін, або Вільяндзі — (ням.: Fellin, эст.: Viljandi loss) — замак Тэўтонскага ордэна, будаўніцтва якога было распачата ў 1224 годзе на месцы былога гарадзішча. Замак з’яўляўся адным з самых магутных у Лівоніі. Цалкам знішчаны падчас войнаў Швецыі з Рэччу Паспалітай напачатку XVII стагоддзя. У наш час руіны замка з’яўляюцца ўлюблёным месцам адпачынку гараджан і гасцей горада Вільяндзі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Крыжакі Ордэна мечнікаў захапілі гарадзішча, на месцы якога ў 1223 годзе і быў пабудаваны замак. Годам пазней было распачата ўзвядзенне каменных умацаванняў. Фелін быў ыбраны ў якасці сталіцы ордэна.
Замак-канвента — тыповая пабудова для Тэўтонскіх рыцараў быў узведзены ў канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў. У наступныя стагоддзі замак перабудоўваўся і ўмацоўваўся.
Замак быў пашкоджаны падчас аблогі 1560 года рускімі войскам, але яшчэ вялікія пашкоджанні яму нанесла аблога 1602 года польска-літоўскімі войскамі падчас войнаў Швецыі з Рэччу Паспалітай, пасля якой ён больш не аднаўляўся. У XVIII стагоддзі руіны былі выкарыстаны як каменяломня для будаўніцтва горада.
Першыя раскопкі ў замку былі праведзены ў 1878—1879 гадах. У апошнія ж дзесяцігоддзі раскопкі праводзяцца штогод.
У наш час руіны сталі папулярным месцам адпачынку ў цэнтральнай частцы Вільяндзі. У былым цэнтральным двары размяшчаецца сцэна на адкрытым паветры.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс замкаў Эстоніі
- Аблога Феліна, 1560 — аблога і ўзяцце Феліна рускімі войскамі падчас Лівонскай вайны
- Аблога Феліна, 1602 — аблога і ўзяцце Феліна польска-літоўскімі войскамі падчас Польска-шведскай вайны 1600—1611 гадоў
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Фелін
- Навуковыя запіскі Імператарскай акадэміі навук за 1852 год па першым і трэцім аддзяленням. Т. 2, вып. 5. Храналагічная табліца