Замак Шпільберк
Замак | |
Замак Шпільберк | |
---|---|
чэшск.: Špilberk | |
![]() | |
49°11′40″ пн. ш. 16°35′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і архітэктура барока[d] |
Заснавальнік | Пржэмысл Отакар II |
Першае згадванне | 1277 |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Сайт | spilberk.cz (чэшск.) (англ.) (ням.) |
![]() |

Замак Шпільберк (чэшск.: Špilberk) размешчаны ў горадзе Брно, Чэхія.
Замак Шпільберк заснаваны ў XIII стагоддзі чэшскім каралём Пржэмыслам Отакарам II як рэзідэнцыя і крэпасць для абароны каралеўскага горада Брно.
Гісторыя Шпільберка
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне пра крэпасць адносіцца да 1277 годзе. Узведзена была для абароны Маравіі з поўдня. Сваю залатую эру перажыў у часы люксембургскіх маркграфаў, якія адсюль кіравалі ўсёй Маравіяй. У 1560 годзе яго купілі мараўскія саслоўі, памятаючы значэнне Шпільберка для Маравіі, і адразу ж прадалі гораду Брно. Уласнасцю горада замак заставаўся да 1621 года, калі ў пакаранне горада за ўдзел у антыгабсбургскім паўстанні крэпасць была канфіскавана і стала зноў дзяржаўнай, гэта значыць каралеўскай, уласнасцю. Падчас гусіцкіх войнаў паказаў сябе непрыступнай крэпасцю. Зорны час Шпільберга, як ваеннага аб'екта, надышоў у канцы Трыццацігадовай вайны. У 1645 г., нягледзячы на даволі трухлявы стан, крэпасць вытрымала амаль чатырохмесячную аблогу шведскіх войскаў, якія ў шмат разоў пераўзыходзілі абаронцаў колькасцю і ўзбраеннем. Тады гэта перамога змяніла ход вайны, а Шпільберк ізноў даказаў сваю стратэгічную каштоўнасць.
Новая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 1783 годзе імператар Іосіф II прыняў рашэнне частку шпільберкскай крэпасці ператварыць у турму для ворагаў манархіі, і стварыць там самыя цяжкія ўмовы для зняволеных. Для гэтай задачы больш за ўсё падыходзілі казематы, якія служылі да гэтага складам ваеннага матэрыялу, якія падверглі адпаведным перабудовам. З тых часоў замак Шпільберк увайшоў у гісторыю Еўропы пад назвай «Турма народаў». Пасля 1809 года, калі па загадзе імператара Напалеона былі разбураны некаторыя значныя часткі ўмацавання, Шпільберк страціў сваё ранейшае ваеннае значэнне. З 1820 года крэпасць цалкам была ператворана ў велізарную грамадзянскую турму. Турма была прызначана для самых небяспечных злачынцаў, але час ад часу тут апыналіся і людзі, якія імкнуліся заваяваць свабоду і дэмакратычныя правы для сваіх народаў і краін, якіх можна назваць палітычнымі зняволенымі. У канцы XVIII стагоддзя ў ёй утрымліваліся французскія рэвалюцыянеры і іх прыхільнікі з Венгрыі, «Венгерскія якабінцы», у 20-я і 30-я гады XIX стагоддзя — італьянскія патрыёты — карбанарыі і паслядоўнікі руху «Маладая Італія», у сярэдзіне XIX стагоддзя польскія ўдзельнікі Кракаўскага паўстання.
З 1855 года Шпільберк стаў казармай і заставаўся ёй да 1959 года. У часы Першай сусветнай вайны і нацысцкай акупацыі, аднак, Шпільберк выкарыстоўваўся як месца ўтрымання палітычных зняволеных.
Наш час
[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаючы з 1960 года Шпільберк пераўтвораны ў рэзідэнцыю Музея горада Брно. У 1962 годзе абвешчаны нацыянальным культурным помнікам. Падвергся значнай рэканструкцыі і ператварыўся ў выразную дамінанту горада Брно.
Экспазіцыі і выстаўкі знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй крэпасці і гарады і з брненскім выяўленчым мастацтвам і архітэктурай. У летнія месяцы двары крэпасці-замка ажываюць культурнымі мерапрыемствамі: тэатральнымі пастаноўкамі і канцэртамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Н. Н. Малютин. Замки и крепости Чехии. ISBN 978-5-9533-3945-2
- VANĚK, Jiří. Hrad Špilberk. Brno : Fotep, 2001. ISBN 80-902921-2-7. (cs)
- BAUMANNOVÁ, Dagmar. Podoby hradu Špilberk. Brno : Muzeum města Brna, 2008. ISBN 978-80-86549-42-2. (cs)
- VANĚK, Jiří. Kasematy Špilberk : Barokní pevnostní stavba a vězení : Expozice Muzea města Brna 1992. Brno : Muzeum města Brna, 1992. (cs)
- KOLÁČEK, Luboš Y.. Osudy hradu Špilberku, jeho pánů a vězňů. Třebíč : Akcent, 2005. ISBN 80-7268-319-5. (cs)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Шпільберк
- Афіцыйная старонка замка
- Замак Шпільберк
- Virtual show