Перайсці да зместу

Замежныя рабочыя ў СССР (1922—1939)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артыкулы аб замежных ударніках у «Moscow Daily News».

У перыяд з 1922 па 1939 год у СССР жылі і працавалі прыкладна 70—80 тысяч замежных рабочых[1].

Да канца 1921 года на савецкіх заводах было занята не менш за 500 немцаў і некалькі сотняў іншых замежнікаў[1]. Пры Савеце працы і абароны дзейнічала пастаянная камісія па замежнай іміграцыі, якая за перыяд 1922—1925 гадоў атрымала каля 420 000 запытаў, але толькі 5503 атрымалі дазвол на працу ў Саюзе. У асноўным замежнікі былі задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы[1]. Большасць рабочых былі членамі сацыялістычных або камуністычных партый альбо мелі сувязі з рабочымі партыямі або рухамі за працоўныя правы. Некаторых прыцягвала бальшавісцкая палітыка па барацьбе з расавай няроўнасці[2], жанчын — палітыка па барацьбе з гендэрнай няроўнасцю[3].

Павялічэнне колькасці замежнікаў у 1930-я гады было звязана з індустрыялізацыяй. Савецкаму кіраўніцтву патрабаваліся кадры для камплектавання новых прадпрыемстваў. Паводле планаў, за мяжы меркавалася прыцягнуць да 40 000 чалавек. Прытоку рабочых спрыяла Вялікая дэпрэсія ў заходніх краінах[1]. З замежнікамі заключыліся кантракты кантрактах на адзін, два ці тры гады[2]. Пры гэтым, у адрозненні ад папярэдняга дзесяцігоддзя, у СССР дапускаліся толькі кваліфікаваныя спецыялісты[1].

Да пачатку 1931 года ў савецкай прамысловасці было занята 10 тысяч замежнікаў. У сярэдзіне 1932 года іх колькасць павялічалася да 42 230 чалавек. З іх 50% былі немцамі або аўстрыцамі, 25% амерыканцамі, а астатнія — фіны, чэхі, італьянцы, французы, шведы і японцы. Яны ў асноўным займалі ключавыя тэхнічныя пасады[1]. 88 працэнтаў замежных работнікаў былі членамі прафсаюзаў, а 40 працэнтаў рэгулярна ўдзельнічалі ў вытворчых нарадах[4]. 60 працэнтаў лічыліся ўдарнікамі. Некалькі чалавек былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна[4].

Большасць замежных рабочых карысталіся асаблівымі прывілегіямі. Спецыялісты часта атрымлівалі лепшае жыллё, чым мясцовыя рабочыя, і значна большы заробак (у 8—10 разоў)[5]. Для іх дзяцей ствараліся школы з навучаннем на англійскай або нямецкай мовах. Таксама для рабочых выдавалася англамоўная газета Moscow Daily Times[6][7]. Нягледзячы на запатрабаванасць, часта спецыялісты сутыкаліся з кепскімі ўмовамі жыцця і затрыманнем заробкаў, што выклікала забастоўкі[5][1].

Пасля 1933 года савецкі ўрад спыніў выплаты замежнікам у цвёрдай валюце, і колькасць рабочых скарацілася да менш чым 20 000 чалавек. У часы Вялікага тэрору было арыштавана больш за 10 000 спецыялістаў, якія пасля былі альбо дэпартаваныя, альбо адпраўленыя ў ГУЛАГ. Пасля падпісання пакта Молатава — Рыбентропа ў жніўні 1939 года сотні нямецкіх замежных рабочых былі дэпартаваныя ў нацысцкую Германію. Тыя, хто не быў арыштаваны ці дэпартаваны, на фоне неспрыяльнага становішча ў краіне, пакінулі Савецкі Саюз[1].

  1. а б в г д е ё ж Graziosi, Andrea (Spring 1988). "Foreign Workers in Soviet Russia, 1920-40: Their Experience and Their Legacy". International Labor and Working-Class History. 33 (33): 38–59. doi:10.1017/S0147547900004713. JSTOR 27671737. Праверана May 9, 2021.
  2. а б Gleason Carew, Joy (2010). Blacks, Reds, and Russians: Sojourners in Search of the Soviet Promise. New Brunswick: Rutgers University Press. pp. 1–8. ISBN 9780813543062.
  3. Mickenberg, Julia L (2017). American Girls in Red Russia: Chasing the Soviet Dream. Chicago: University of Chicago Press. pp. 325–337. ISBN 9780226256269.
  4. а б Arnoff, Samuel (January 1, 1933). "Foreign Udarniks Tell of Their Work in Building of Socialism". No. 1. Moscow News. Moscow Daily News. Праверана April 22, 2021.
  5. а б Fitzpatrick, Sheila (1999). Everyday Stalinism: Ordinary Life in Extraordinary Times: Soviet Russia in the 1930s. New York: Oxford University Press. pp. 40–66. ISBN 9780195050004.
  6. Golant, B (February 1, 1933). "Fight for Discipline Won at Leningrad Anglo-American School". No. 26. Moscow News. Moscow Daily News. Праверана April 22, 2021.
  7. Ware, Henry (February 5, 1933). "Foreign Book Store Lacks the Classics". No. 74. Moscow News. Moscow Daily News. Праверана April 22, 2021.