ГУЛАГ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта размяшчэння канцлагераў ГУЛАГа

ГУЛА́Г, радзей ГУЛаг (руск.: Главное управление исправительно-трудовых лагерей, трудовых поселений и мест заключения) — у СССР у 1934–1956 гадах падраздзяленне НКУС, якое кіравала сістэмай папраўча-працоўных (афіцыйная назва ў 1920-х гадах — канцэнтрацыйных) лагераў.

Для палітычных праціўнікаў бальшавіцкага рэжыму былі створаны адмысловыя месца зняволення («паліт'ізалятары»), а таксама — у пачатку 1920-х гадоў — Упраўленне Салавецкіх лагераў адмысловага прызначэння, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні органаў дзяржаўнай бяспекі ВЧКОГПУ.