Перайсці да зместу

Савецкія грамадзянскія спецыялісты за мяжой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Савецкія грамадзянскія спецыялісты за мяжой — інжынеры, тэхнікі, рабочыя высокай кваліфікацыі і іншыя спецыялісты з СССР, якія накіроўваліся для работы ў іншыя краіны.

Кантралюючыя органы[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова адзінага органа па кантролі выездаў грамадзян за мяжу не было. Пытаннем займаліся замежныя аддзелы пры выканкамах, органы АДПУ. З 1920-х гэтыя функцыі перайшлі да камісій, падпарадкаваных ЦК партыі. У чэрвені 1947 года створана Бюро па выездах за мяжу і ўездах у СССР. Яно ўвайшло ў Камітэт інфармацыі пры Савеце Міністраў[1].

Камандзіровачнікі[правіць | правіць зыходнік]

У замежныя камандзіроўкі пераважна накіроўваліся[2]:

  • супрацоўнікі МЗС;
  • тыя, хто будаваў у розных краінах заводы і прадпрыемствы па лініі Дзяржаўнага камітэта па знешнеэканамічных сувязях;
  • рыбакі, якія па паўгода здабывалі рыбу ў морах і акіянах усяго свету;
  • грамадзянскія лётчыкі;
  • супрацоўнікі Міністэрства знешняга гандлю.

Для паездкі патрабавалася: анкета; аўтабіяграфія; характарыстыка з рэкамендацыяй (ад кіраўніка ўстановы, сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафарганізацыі), зацверджаная парткамам (партбюро) і ўзгодненая з вышэйстаячым партыйным органам. Да гэтых дакументаў, якія складалі выязную справу, прыкладваўся ліст, у якім паказваліся мэта, падстава ёй і тэрміны камандзіроўкі, давалася кароткая характарыстыка супрацоўніка са згадваннем партыйнага органа, які ўзгадніў дадзеную паездку. Завяршалі камплект дакументаў дзве даведкі: аб’ектыўка і пра стан здароўя[3].

Для накіравання за мяжу адбіралі людзей са стажам і тых, хто валодаў мовамі, а таксама супрацоўнікаў, што раней выязджалі ў камандзіроўкі без негатыўных наступстваў. Перад паездкай усіх выклікалі на партыйную камісію. Трэба было адказаць на некалькі пытанняў: хто кіруе той ці іншай краінай, які там палітычны лад, што можаце сказаць пра яе палітычную сістэму, вашы галоўныя задачы і іншае. Калі гаворка ішла пра паездку ў капкраіну, кандыдаты выклікаліся на гутарку ў ЦК КПСС[4].

У камандзіроўку спецыялістам выдавалі для азнаямлення спецыяльную інструкцыю па паводзінах за мяжой[5].

Успрыманне[правіць | правіць зыходнік]

У СССР работа за мяжой лічылася вельмі прэстыжнай. Дзякуючы выездам можна было палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт за кошт большай зарплаты ў камандзіроўках і набыцця дэфіцытных тавараў. Палкоўнік КДБ Яўген Семяніхін успамінаў[6]:

" У тыя часы мы, моладзь, не вельмі яшчэ і ўяўлялі сабе асноўную прычыну, па якой многія нашы кампатрыёты прарываліся на замежную работу, — гэта для савецкага чалавека быў адзіны шанец, не крадучы і не беручы хабараў, паправіць свае матэрыяльныя справы.
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]