Замкавы праезд (Полацк)
Замкавы праезд Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 880 м |
Ранейшыя назвы | Спаская, Савецкая |
Паштовы індэкс | 211415 |
Замкавы праезд — вуліца у цэнтры Полацка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старых дакументах і мапах вуліца згадваецца пад назвай Спаская.
Прыкладна па трасе вуліцы Спаскай у ХІІ ст. размяшчаліся ювелірныя майстэрні.[1].
Вуліца Спаская выходзіла за межы паркана і была размешчана паралельна Дзвіне (запіс у актавых кнігах 1650 і 1656 — 1657 гг.) аналагічна накірунку пачатку ХХ ст. Гэтая вуліца таксама згадваецца ў актавай кнізе 1779 г.[2]
Вул. Спаская мела завулак да вул. Баравой, што сведчыць аб іх паралельным размяшчэнні. У актавай кнізе 1779 г. згадваецца яе аналагічнае размяшчэнне адносна вул. Азаравай. Такім чынам, паміж вул. Азаравай і Спаскай пралягала вул. Баравая, якая ў 1779 г. выходзіла за межы паркана. Па трасе гэтай вуліцы ў 1654 г. была размешчана Скарбная вежа. Вул Спаская праходзіла ад рынка да валатовак (запіс 1758 г.).[2]
У пачатку XX на вуліцы Спаскай размяшчаўся шэраг гатэляўː «Лондан», «Брыстоль», «Італьянскія нумары», «Залаты якар», «Парыж», «Пецярбугскія нумары»[3].
7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Савецкая»[4].
У сучасным выглядзе Замкавы праезд не мае былога працяга на ўсход і сканчаецца ля пажарнай часткі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Энгельса і падымаецца на Замкавую гару.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — будынак павятовага і ніжняга земскага судоў, канец XVIII ст. (знесены ў 1946 годзе[5], зараз узноўлены) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000611
- № 2а — дом віцэ-губернатара, канец XVIII ст. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000611
- № 4 — дом каменданта, пабудаваны ў 1784 годзе — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000611
- Былы гатэль «Лондан» (зараз мае адрас вуліца Леніна, 3) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000627
- Былы гатэль «Брыстоль» (зараз мае адрас вуліца Леніна, 4) - Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000627
- Комплекс будынкаў былога езуіцкага кляштара (зараз мае адрас вуліца Стралецкая, 4) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 211Г000612
Зноскі
- ↑ Дук Д. В. (2015). "Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года". Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки(руск.). 9: 7. ISSN 2070-1608. Архівавана з арыгінала 25 снежня 2017. Праверана 18 кастрычніка 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 18 кастрычніка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 18 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- ↑ Первые революционные преобразования (руск.).
- ↑ Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)