Перайсці да зместу

Запрэжка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тройка ў хамутова-аглабельна-дужнай запрэжцы
Аглабельна-пастронкавая запрэжка са шляёю
Хамутова-пастронкавая запрэжка

Запрэжка — спосаб злучэння рыштункам гужавога транспартнага сродку або земляробчай прылады з цяглавай сілай. Адпавядае сістэмам (тыпам) вупражы[1].

Паводле канструкцыйных асаблівасцей вылучаюць тыпы, або варыянты, запрэжкі: конную і валовую; адзінарную, парную і мнагаконную (многаваловую) у адзін рад і цугам; хамутова-аглабельную (хамутова-аглабельна-дужную), хамутова-пастронкавую, ярэмна-пастронкавую, якія ў сваю чаргу маюць прыватныя асаблівасці[1].

  1. а б В. С. Цітоў. Запрэжка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.