Зара над Сожам
Выгляд
«Зара над Сожам» | |
---|---|
Тып | газета |
Фармат | 6-10 старонак фармата А3 |
Галоўны рэдактар | Клімава Таццяна Іванаўна |
Заснавана | 1932[1] |
Мова | беларуская |
Тыраж | 2726[1] |
Вэб-сайт | zs-smi.gomel-region.by |
Зара над Сожам — перыядычнае выданне ў Кармянскім раёне. Пачала выдавацца ў 1932 годзе. Спачатку называлася «Калгаснік Кармяншчыны», выходзіла на беларускай мове з рознай перыядычнасцю.
Пачынаючы з 59-га нумару ў 1938 годзе змяніла назву. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пасля вызвалення Кармянскага раёна ў 1943 годзе называлася «Авангард».
Са студзеня 1967 года пасля ўзнаўлення раёна, які быў скасаваны ў красавіку 1962, газета выдаецца пад сёняшняй назвай «Зара над Сожам».
На 2012 раёнка выходзіць два разы ў тыдзень. У сераду 6 старонак фармата А3 і ў суботу — 10 старонак. Заснавальнікамі з'яўляюцца Кармянскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.
Зноскі
- ↑ а б Афіцыйны сайт
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |