Кармянскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кармянскі раён
Герб
Coat of Arms of Karma, Belarus.png
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Уваходзіць у

Гомельская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Карма

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 85,88 %, руская 13,26 %
Размаўляюць дома: беларуская 48,89 %, руская 36,89 %[1]

Насельніцтва (2009)

15 456 чал,[1] (18-е месца)

Шчыльнасць

16,33 чал./км² (10-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 95,29 %,
рускія — 3,08 %,
іншыя — 1,63 %[1]

Плошча

949,15[2] км²
(21-е месца)

Кармянскі раён на карце

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Кармянскі раён на Вікісховішчы

Кармянскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1924 годзе. Мяжуе са Слаўгарадскім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 Кармянскі раён быў далучаны да Рагачоўскага раёна, а ў 1964 годзе да Чачэрскага. У 1966 годзе адбыўся адміністрацыйны падзел Чачэрскага раёна на Кармянскі і Чачэрскі. Плошча раёна 950 км². Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п. Карма — 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем'яў або больш за 6000 чалавек. Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў; два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Сож, Кармянка, Добрыч, Кляпінка, Каселянка і Горна. Створана 12 штучных азёр, шмат азёр у пойме ракі Сож. 37 % тэрыторыі раёна занята лясамі. Сярод карысных выкапняў 3 радовішчы мелу з запасамі каля 1 млн тон, падаклады цагляных матэрыялаў і радовішча будаўнічых пяскоў, якія ацэньваюцца ў 0,5 млн м³ кожнае. Струменскі батанічны заказнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

1971 — 32,5 тыс.
2008 — 16,6 тыс.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто - Кулі / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 576 с.

Зноскі