Перайсці да зместу

Заслаўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Астрог» зменены

Заслаўскія, Жаслаўскія — княжацкі род герба «Астрог» зменены (страла над паўкальцом заменена на крыж), адгалінаванне князёў Астрожскіх. Малодшы брат князя Івана Васілевіча Астрожскага Юрый (каля 1430 — каля 1500) пры падзеле бацькоўскіх вотчын атрымаў Заслаўе на Валыні (цяпер г. Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці, Украіна). Яго нашчадкі тытулаваліся князямі Заслаўскімі. Асноўная іх дзейнасць была звязана з Украінай.

Да Беларусі мелі дачыненне ў другой палове 16 ст. дзеці Кузьмы Іванавіча (каля 1500—1562), які быў жанаты з княгіняй Настассяй Юр’еўнай Гальшанскай-Дубровіцкай. Дзеці ад гэтага шлюбу ў 1556 годзе пры падзеле спадчыны згаслага роду князёў Гальшанскіх атрымалі палову маёнткаў Глуск у Новагародскім і Рычаў у Пінскім павеце. 3 іх Януш Кузьміч (каля 1530—1567) пакінуў сына Януша (каля 1550—1629). Яго сястра Ганна Кузьмінічна (? — 1582) была жонкай князя Івана Фёдаравіча Чартарыйскага. У 1581 годзе яна адкупіла ў свайго пляменніка яго долю ў названых маёнтках, якія потым адышлі да князёў Чартарыйскіх. Нашчадкі Януша Янушавіча існавалі да 1677 года.