Заходне-Сібірская пліта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заходне-Сібірская пліта — тэктанічная структура, частка Цэнтральнаеўраазіяцкай маладой платформы.

Адпавядае плошчы Заходне-Сібірскай раўніны, а на поўначы заходзіць на шэльф Карскага мора. На захадзе абмежавана Урала-Новазямельскім выступам, на паўднёвым усходзе — Казахстана-Алтайскім і Кузнецка-Саянскім выступамі, на ўсходзе прымыкае да Сібірскай платформы. Кустанайская седлавіна аддзяляе Заходне-Сібірскую пліту ад Туранскай пліты.

Фундамент складзены з рознаўзроставых палеазойскіх складкавых парод, у цэнтральнай частцы ёсць дакембрыйскія масівы. На паверхні фундамента рыфтавыя ўпадзіны субмерыдыянальнага напрамку, запоўненыя кантынентальнымі трыясава-юрскімі адкладамі. 3 мезазою на стан Заходне-Сібірскай пліты ўплывалі адмоўныя тэктанічныя рухі, якія паступова кампенсаваліся намнажэннем мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў (магутнасць да 4-6 км). Гэтыя адклады стварылі платформавы чахол.

На Заходне-Сібірскай пліце шмат прамысловых радовішчаў: нафты, газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), вугалю, жалезных руд, баксітаў, марганцавых руд, соды, вялікія паклады торфу, Заходне-Сібірскі артэзіянскі басейн.


Заходне-Сібірская пліта // БелЭн. У 18 т. Т. 7. - Мн., 1998.