Заходне-Капская правінцыя
Заходне-Капская правінцыя | |||
---|---|---|---|
англ.: Western Cape афр.: Wes-Kaap коса Ntshona-Koloni | |||
|
|||
Краіна | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | ||
Статус | Правінцыя ПАР | ||
Уваходзіць у | |||
Уключае | 1 сталічная акруга і 5 раённых акруг | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Кейптаўн | ||
Дата ўтварэння | 1994 | ||
Прэм'ер-міністр | Хелен Зіле (ДА) | ||
Афіцыйныя мовы |
Афрыкаанс (55,3 %) Коса(23,7 %) Англійская (19,3 %) |
||
Насельніцтва (2011) | 5 822 734 | ||
Шчыльнасць | 44,98 чал./км² | ||
Плошча | 129 462 км² | ||
Часавы пояс | UTC+2 | ||
Код ISO 3166-2 | ZA-WC | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходне-Капская правінцыя — правінцыя на паўднёвым захадзе ПАР. На поўдні абмываецца Атлантычным і Індыйскім акіянамі. Утворана ў 1994 годзе пасля адміністрацыйнай рэформы ў краіне. Сталіца правінцыі — Кейптаўн.
Нароўні з Паўночна-Капскай правінцыяй з'яўляецца правінцыяй, дзе пераважаюць каляровыя, а не негры. Адна з дзвюх правінцый ПАР, дзе большасць насельніцтва (55,3 %) гаворыць на афрыкаанс.
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая частка правінцыі знаходзіцца ў вобласці Капскіх гор – вобласці складкаватасці Пермскага і Каменнавугальнага перыяду з вышынямі ад 1000 да 2300 мм. Даліны паміж горамі звычайна ўрадлівыя, уяўляюць сабою алювіяльныя суглінкавыя і гліністыя глебы. Унутраныя раёны больш засушлівыя і пагорыстыя. Узбярэжжа змяняецца ад пясчанага (паміж мысамі) да скалістага і гарыстага. Заходне-Капская правінцыя ўключае самую паўднёвую частку Афрыкі – мыс Іголкавы.
Клімат правінцыі змяняецца ад рэгіёна да рэгіёна. У цэлым, ён характарызуецца як міжземнаморскі клімат з халаднаватай і дажджлівай зімой і цёплым летам. Унутраныя рэгіёны характарызуюцца даволі засушлівым кліматам з марознай зімой і гарачым летам. Для паўднёвага ўзбярэжжа характэрны халаднаватая зіма і мяккае вільготнае лета. На клімат асобных рэгіёнаў уплывае рэльеф мясцовасці, а таксама ўплыў акіянаў: Індыйскага (з цёплымі водамі) і Атлантычнага (з халаднейшымі водамі).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]ВУП правінцыі складае каля 14,3% ад нацыянальнага паказчыку, гэта адна з найбольш хуткарослых эканомік ПАР з ростам 4% (на 2008 год). Асноўныя сектары ўключаюць гандаль, фінансы і бізнес, а таксама вытворчы сектар. Прамысловасць уключае такія галіны як вытворчасць адзежы і тэкстылю, мэблі, нафтахімічная галіна, металургія. Развіты сектар высокіх тэхналогій (Кейптаўн – асноўны цэнтр высокіх тэхналогій у ПАР).
Дзель сельскай гаспадаркі ў ВУП усяго каля 3,8%, тым не менш гэта адзін з найбольш хуткарослых сектараў. Нягледзячы на тое, што апрацоўвальныя землі правінцыі складаюць усяго 12,4% ад усіх апрацоўвальнх земляў ПАР, яны даюць 55-60% усяго экспарту с/г прадукцыі. Экспартуемыя с/г прадукты ўключаюць віны, поўсць, страўсаў, садавіну, збожжавыя, морапрадукты. Каля 75% усёй прамысловай лоўлі рыбы ў ПАР мае месца ўздоўж узбярэжжа правінцыі.
Узровень беспрацоўя ў Заходне-Капскай правінцыі істотна ніжэй: каля 15% у параўнанні з сярэднім па краіне паказчыкам у 25%.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]<1 /км² 1–3 /км² 3–10 /км² 10–30 /км² 30–100 /км² | 100–300 /км² 300–1000 /км² 1000–3000 /км² >3000 /км² |
Па даных перапісы 2001 года ў правінцыі пражывала 4 524 336 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва – 34,97 чал/км². Па расавых прыкметах 53,91% насельніцтва складаюць каляровыя, 26,68% – чорныя і 18,41% – белыя, каля 1% – асобы індыйскага і іншага азіяцкага паходжання.
Доля асоб маладзей за 15 гадоў – 27,3%; асоб старэйшых за 65 гадоў – 5,2%. Сярэдні ўзрост насельніцтва – 26 гадоў. На кожныя 100 жанчын прыпадае 94 мужчыны. 55,3% насельніцтвы гавораць на афрыкаанс; 23,7% на коса; 19,3% – на англійская, меней 2% – на іншых мовах. Хрысціяне складаюць 81,8%; мусульмане – 6,5%; іўдзеі – 0,4%; індуісты – 0,2%; каля 9% насельніцтва не адносіць сябе ні да адной рэлігіі.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва правінцыі даволі добра адукавана ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны і Афрыкай у цэлым. Тут жа працоўная сіла найбольш кваліфікаваная, чым у іншых правінцыях ПАР. Універсітэты правінцыі ўключаюць:
- Стэленбаскі ўніверсітэт
- Кейптаўнскі ўніверсітэт
- University of the Western Cape
- Cape Peninsula University of Technology
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Капская правінцыя
- Урад Заходне-Капскай правінцыі Архівавана 11 ліпеня 2006.