Лімпопа (правінцыя)
| Лімпопа | |
|---|---|
| венда: Limpopo тсонга: Limpopo | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 27 красавіка 1994 |
| Кіраўнік | Phophi Ramathuba[d] |
| Афіцыйныя мовы |
Паўночны сота (54,8%) |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня над узроўнем мора |
1 373 м |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | ZA-LP |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Лімпо́па — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 года, калі была вылучаная з Трансвааля пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зімбабве і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопа праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, праз яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынента да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.
Цэнтр правінцыі — горад Палакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсць муніцыпальных акруг: Бахлабела, Ватэрберг, Вхэмбэ, Мопані, Секукхуна і акруга Казярога.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лебаганг Эстэр Рамалепе (нар. 1991) — паўднёваафрыканская футбалістка
- ↑ Census 2022 Statistical Release — Pretoria: Stats SA, 2023. — P. 3.