Заходні Каўказ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заходні Каўказ. Дамбай. Вяршыня Белалакая, 3861 м
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 900
рус.англ.фр.

Заходні Каўказ — частка горнай сістэмы Вялікага Каўказа; размешчана на захад ад мерыдыянальнай лініі, якая праходзіць праз гару Эльбрус. Частка Заходняга Каўказа ад Анапы да гары Фішт вызначаецца нізкагорным і сярэднегорным рэльефам (так званы Паўночна-Заходні Каўказ), далей на ўсход ад Эльбруса горная сістэма набывае тыповае альпійскае аблічча з шматлікімі леднікамі і высакагорнымі формамі рэльефу.

У вузейшай трактоўцы, якой прытрымваюцца ў альпінісцка-турыстычнай літаратуры, да Заходняга Каўказа адносяць толькі частка Галоўнага Каўказскага хрыбта ад гары Фішт да Эльбруса.