Фішт
Выгляд
| Фішт | |
|---|---|
| руск. Фишт, адыг. Фыщт | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 2 867 м |
| Адносная вышыня | 1 391 м[1] |
| Размяшчэнне | |
| 43°57′13″ пн. ш. 39°54′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Суб’ект РФ | Краснадарскі край |
| Горная сістэма | Каўказскія горы |
| Хрыбет ці масіў | Фішт-Аштэнаўскі масіў |
Фішт (руск.: Фишт, адыг.: Фыщт) — горная вяршыня ў заходняй частцы Вялікага Каўказа, у вытоках рэк Белая і Пшэха (басейн Кубані), у Краснадарскім краі Расіі. Вышыня 2867 м. Складаецца з вапнякоў, у якіх развіты карст. На схілах шыракалістыя і цёмнахваёвыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі, скалістыя выхады вапнякоў. Каравыя і вісячыя ледавікі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |