За праўду (1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тып газета

Мова беларуская

«За праўду» — газета. Выдавалася 24 лютага29 чэрвеня 1944 г. у Навагрудку на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад. Адказны рэдактар М. Рагуля. Друкавала інфамацыю і каментарыі пра падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, распараджэнні акупацыйных улад, пастановы Беларускай Цэнтральнай Рады, прамовы лідараў беларускіх арганізацый, пісала пра дзейнасць Беларускай народнай самапомачы, Саюза беларускай моладзі, барацьбу супраць савецкіх партызанскіх атрадаў і 1-га казацкага палка, які дыслацыраваўся ў Навагрудку. На старонках газеты змешчаны нарысы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (пра Л.Сапегу, гісторыю Нясвіжа, вясельныя звычаі Навагрудчыны і інш.), вершаваныя і празаічныя творы А. Каханоўскай, Т. Лебяды, А. Чэмера, Я. Шыпшыны і інш. Выйшла 37 нумароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жумар, С. «За праўду» / Сяргей Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 390. — ISBN 985-11-0041-2.