Леў Іванавіч Сапега
Прапануецца перанесці ў Леў Сапега. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Леў Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Партрэт Льва Сапегі. Невядомы мастак, 1617(?). НГМРБ | |||||||
Ліс | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Караль Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 красавіка 1557 |
||||||
Смерць |
7 ліпеня 1633[1][2] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Іван Іванавіч Сапега[d] | ||||||
Маці | Багдана Канстанцінаўна Друцкая-Канопля[d] | ||||||
Жонка | Дарота з Фірлеяў[d] і Альжбета з Радзівілаў | ||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Кацярына, Крыштаф, Ян Станіслаў, Андрэй ад 2-га шлюбу: Ганна, Мікалай, Крыштаф Міхал, Казімір Леў |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе, кальвінізм і каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
![]() |
Леў Іванавіч Сапега (4 красавіка 1557, в. Астроўна, цяпер Бешанковіцкі раён — 7 ліпеня 1633, Вільня) — адзін з найбольш уплывовых дзяржаўных дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай ў кан. XVI — 1-ай трэці XVII ст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў магнацкай сям’і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі, валодала багатымі маёнткамі, што давала магчымасць зрабіць бліскучую кар’еру. Род Сапегаў быў праваслаўным, але Л. І. Сапегу ў 7-гадовым узросце аддалі вучыцца ў Нясвіжскую пратэстанцкую школу, дзе выкладалі запрошаныя ўладальнікам Нясвіжа Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры. Л. І. Сапега авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовамі і быў падрыхтаваны да засваення тагачаснага ўніверсітэцкага курса. У 13-гадовым узросце ён паехаў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміцца з мастацтвам Рэнесансу. Пасля вяртання ў ВКЛ Л. І. Сапегу па хадайніцтве Мікалая Радзівіла Рудога прымаюць на службу да двара караля польскага і вял. кн. літоўскага Стэфана Баторыя, які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.
У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду сакратара гаспадарскага, а ў 1581 пісара гаспадарскага ў Канцылярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала ВКЛ — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды Жыгімонта Вазы, пераемніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй Статутам ВКЛ, выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго дзвюма прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго канцлерам ВКЛ, гэту пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і ваяводам віленскім, а з 1625 адначасова і вялікім гетманам літоўскім.
Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.
Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі ў ВКЛ (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. Лівонскай вайне), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі гусарскі полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння Ям-Запольскага міру (1582), заключыў мірныя дагаворы з Фёдарам Іаанавічам і Барысам Гадуновым (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем Метрыкі ВКЛ.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Ад 1-га шлюбу: Кацярына, Крыштаф, Ян Станіслаў, Андрэй
ад 2-га шлюбу: Ганна, Мікалай, Крыштаф Міхал, Казімір Леў
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
11 верасня 2010 ў Лепелі паставілі помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага[4].
22 жніўня 2019 у гістарычным цэнтры Слоніма ўсталявалі помнік Льву Сапегу. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[5].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12168797X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Leo // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 239.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12168797X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ У Лепелі адкрылі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 13 верасня 2010
- ↑ У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леў Сапега (1557—1633 гг.) i яго час: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы / рэд. кал. С. В. Марозава (і інш.). — Гродна: ГрДУ, 2007. − 422 с. ISBN 978-985-417-980-3 — Эл.рэсурс pawet.net
- Сапега Леў Іванавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 166.
- Сапега Леў Іванавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 222.
- Сапега Леў Іванавіч (1557-7.7.1633) // Асветнікі зямлі беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. 2-е выд. Мінск, 2006. С. 367—369.
- Саверчанка І. В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега / І. В. Саверчанка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 63 с., (8) л. іл. — (Нашы славутыя землякі).
- Грыцкевіч А. Леў Сапега (1557—1633) / Анатоль Грыцкевіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: (зборнік / уклад.: У. Гілеп і інш. ; рэдкал.: А. П. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш.). Мінск, 2000. Вып. 1. С. 100—114.
- Падокшын С. А. Леў Сапега / С. А. Падокшын // Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С. А. Падокшын ; НАН Беларусі, Ін-т філасофіі. Мінск, 2003. С. 266—280.
- Доўнар Т. Леў Іванавіч Сапега (1557—1633). Дзяржаўны дзеяч, мысліцель, законатворца, суддзя / Таісія Доўнар // Юстиция Беларуси. 2003. № 3. С. 10-12.
- Авакян Г. С. «Правы непарушна захоўваць»: (Леў Сапега) / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч // Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. экан. ун-т. Мінск, 2002. С. 57-62.
- Шалькевіч В. Ф. Палітычныя і прававыя погляды Льва Сапегі / В. Ф. Шалькевіч // Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В. Ф. Шалькевіч. Мінск, 2002. С. 96-105.
- Бенеш А. Я. Просветительская деятельность Л. Сапеги / А. Я. Бенеш // Беларускае Асветніцтва : вопыт тысячагоддзя : матэрыялы міжнар. кангрэса (Мінск, 20-21 кастр. 1998 г.) / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал.: У. А. Васілевіч і інш. Мінск, 1998. Кн. 1. С. 115—117.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
- Яснавельможны пан Леў Сапега: Міталягіз. біягр. / Leod. (сапр. імя Драздоў Леанід) — Гомель: ООО «Парадокс», 2001. — 199 с.
- Leŭ Sapieha // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Туровіч Г. Леў Сапега вачыма Эдварда Радзінскага // «Наша Ніва» № 12 (169), 20—26 сакавіка 2000.
- Ильин А. Панславист Лев Сапега и библиотека Ивана Грозного // «Гiстарычная брама» № 1 (23), 2008.
- Дроздов Л. М. Ясновельможный пан Лев Сапега. Враг России № 1. //- б.м., «Издательские решения» (по лицензии Ridero), 2016, с. 340. ISBN 978-5-4483-2820-6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Леў Іванавіч Сапега ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Леў Іванавіч Сапега ў Вікікрыніцах |
![]() |
Леў Іванавіч Сапега на Вікісховішчы |
Папярэднік: Ян Караль Хадкевіч |
Гетман вялікі літоўскі 1625–1633 |
Пераемнік: Крыштаф Радзівіл |
- Старонкі да пераносу
- Ваяводы віленскія
- Гетманы вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1557 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
- Памерлі 7 ліпеня
- Памерлі ў 1633 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Вільнюсе
- Род Сапегаў
- Асобы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Пісары гаспадарскія
- Падканцлеры літоўскія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Леў Сапега
- Старосты берасцейскія
- Старосты слонімскія
- Старосты магілёўскія