Збаражскія
Выгляд
Збаражскія | |
---|---|
![]() | |
Тытул | Князі |
Перыяд існавання роду | XV стагоддзе — 1631 |
Месца паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Падданства |
![]() ![]() |
Маёнткі | Збаражскі замак |
![]() |
Збаражскія — княжацкі род герба «Карыбут».
Паходзілі ад князя Васіля Нясвіцкага, які ў сярэдзіне XV ст. валодаў Збаражам на Валыні (адсюль прозвішча). У 1463 яго сыны Васіль, Сямён і Солтан падзялілі бацькаву спадчыну. Васіль атрымаў Збараж і вакольныя сёлы, у 1474 ён загінуў у падпаленым крымскімі татарамі Збаражы. Ад яго сына Міхала пайшоў род Вішнявецкіх, ад сына Сямёна — далейшы род 3баражскіх, ад сына Фёдара — роды Парыцкіх і Варанецкіх. Вызнавалі праваслаўе, з кан. XVI ст. — каталіцтва[1].
Галоўная рэзідэнцыя — Збаражскі замак. Пасля смерці Юрыя, апошняга прадстаўніка роду, у 1636 значная частка маёмасці перайшла да князёў Вішнявецкіх.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Стэфан Збаражскі (1518—1585) — ваявода віцебскі і троцкі
- Януш Збаражскі (? — 1608) — ваявода брацлаўскі
- Крыштаф Збаражскі (1580—1626) — кашталян кракаўскі
- Юрый Збаражскі (1580—1631) — кашталян кракаўскі, староста пінскі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Збаражскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 652. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збаражскія