Перайсці да зместу

Зборная Італіі па рэгбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборная Італіі па рэгбі (італ.: Nazionale di rugby a 15 dell'Italia) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Італію на міжнародных спаборніцтвах па рэгбі-15 вышэйшага ўзроўню. Нацыянальнай камандай кіруе Італьянская федэрацыяя рэгбі і з’яўляецца адной з лепшых у Еўропе. World Rugby адносіць італьянскую каманду да зборных хай-перфоманс, гэта значыць да наймацнейшых каманд свету. Зборная праводзіць свае дамашнія матчы на ​​"Алімпійскім стадыёне", які змяшчае больш за 72 тысячы гледачоў.

З 2000 года зборная Італіі рэгулярна ўдзельнічае ў самым прэстыжным рэгбійным турніры Еўропы — Кубак шасці нацый, у якім ні разу не ўзнімалася вышэй за 4-ы радок. Раз у чатыры гады выступае на чэмпіянаце свету, найлепшы вынік каманды — дзве перамогі на групавым этапе.

Мянушку каманды — «блакітныя», з-за традыцыйнага колеру формы. Цяперашні галоўны трэнер — ірландзец Конар О’Шы, які ўзначальвае зборную з сакавіка 2016 года. Капітан каманды — рэкардсмен зборнай па колькасці згуляных матчаў восьмы нумар Серджа Парысэ.