Зборная Беніна па футболе
Выгляд
Бенін | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Вавёркі (фр.: Les Écureuils) | ||
Канфедэрацыя | КАФ (Афрыка) | ||
Федэрацыя | Федэрацыя футбола Беніна | ||
Галоўны трэнер | Мішэль Дзюсье | ||
Капітан | Халед Адэнон | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Стэфан Сесеньён (83) | ||
Найлепшы бамбардзір | Стэфан Сесеньён (24) | ||
Хатні стадыён | Стад дэ л’Аміці | ||
Код ФІФА | BEN | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 82 ▼3 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 59 (лістапад—снежань 2009, красавік 2010) | ||
Найніжэйшы | 165 (ліпень 1996) | ||
Першая гульня | |||
Дагамея 0:1 Нігерыя (Дагамея; 8 лістапада 1959) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Дагамея 7:0 Маўрытанія (Абіджан, Кот-д’Івуар; 27 снежня 1961) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Нігерыя 10:1 Дагамея (Лагас, Нігерыя; 28 лістапада 1959) |
|||
Кубак афрыканскіх нацый | |||
Колькасць удзелаў | 4 (Упершыню 2004) | ||
Найлепшы вынік | 1/4 фіналу (2019) |
Зборная Беніна па футболе прадстаўляе Бенін на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Беніна. Да 1975 года зборная Беніна насіла назву зборнай Дагамеі. Да канца 90-х гадоў XX стагоддзя зборная Беніна з’яўлялася адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола, з пачаткам XXI стагоддзя бенінская зборная набыла статус «серадняка», тройчы патрапіўшы ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый у 2004, 2008 і 2010 гадах, а ў 2019 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.
Чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]- 1930—1970 — не ўдзельнічала
- 1974 — не прайшла кваліфікацыю
- 1978—1982 — не ўдзельнічала
- 1986 — не прайшла кваліфікацыю
- 1990 — не ўдзельнічала
- 1994 — не прайшла кваліфікацыю
- 1998 — не ўдзельнічала
- 2002—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак афрыканскіх нацый
[правіць | правіць зыходнік]- 1957—1970 — не ўдзельнічала
- 1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1974 — знялася са спаборніцтваў
- 1976 — знялася са спаборніцтваў
- 1978 — не ўдзельнічала
- 1980 — не прайшла кваліфікацыю
- 1982 — не ўдзельнічала
- 1984 — не прайшла кваліфікацыю
- 1986 — не прайшла кваліфікацыю
- 1988 — не прайшла кваліфікацыю
- 1990 — не ўдзельнічала
- 1992 — не прайшла кваліфікацыю
- 1994 — не прайшла кваліфікацыю
- 1996 — знялася са спаборніцтваў
- 1998 — не прайшла кваліфікацыю
- 2000 — не прайшла кваліфікацыю
- 2002 — не прайшла кваліфікацыю
- 2004 — групавы этап
- 2006 — не прайшла кваліфікацыю
- 2008 — групавы этап
- 2010 — групавы этап
- 2012—2017 — не прайшла кваліфікацыю
- 2019 — 1/4 фіналу
- 2021 — не прайшла кваліфікацыю
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.