Зборная Танзаніі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Flag of Tanzania.svg Танзанія
Мянушкі Зоркі Нацыі
Канфедэрацыя КАФ (Афрыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола Танзаніі
Галоўны трэнер Эцьен Ндаірагіе (в.а.)
Капітан Мбвана Самата
Найбольшая колькасць гульняў Мрышо Нгаса (100)
Найлепшы бамбардзір Мрышо Нгаса (25)
Хатні стадыён Нацыянальны стадыён, Дар-эс-Салам
Код ФІФА TAN
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 142 6 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 65 (люты 1995)
Найніжэйшы 175 (кастрычнік—лістапад 2005)
Першая гульня
Уганда Уганда 5:0 Танганьіка Flag of Tanganyika (1923–1961).svg
(Уганда; 1945)
Самая буйная перамога
Танзанія Танзанія 7:0 Самалі Самалі
(Джынджа, Уганда; 1 снежня 1995)
Самае буйное паражэнне
Flag of Tanganyika (1923–1961).svg Танганьіка 0:9 Кенія Flag of Kenya (1921–1963).svg
(Танганьіка; 1956)
Кубак афрыканскіх нацый
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік групавы этап (1980, 2019)

Зборная Танзаніі па футболе прадстаўляе Танзанію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Танзаніі. З’яўляецца членам ФІФА і КАФ з 1964 года. Занзібар, які з’яўляецца часткай Танзаніі, хоць і з’яўляецца асацыяваным членам КАФ, не мае права ўдзелу ў чэмпіянаце свету і Кубку Афрыкі, аднак, у астатніх турнірах на ўзроўні зборных і клубаў выступае адасоблена.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Танзаніі з’яўляецца сярэдняй па сілах камандай, якая ні разу не адбіралася на чэмпіянат свету і ўсяго толькі два разы брала ўдзел у фінальнай частцы Кубка Афрыкі (у 1980 годзе ў Нігерыі і ў 2019 годзе ў Егіпце). У 1980 годзе «Зоркі Нацыі» прайгралі будучым чэмпіёнам нігерыйцам 1:3, егіпцянам 1:2 і звялі да нічыёй паядынак са зборнай Кот-д’Івуара — 1:1. Як вынік — апошняе месца ў групе. У 2019 годзе Танзанія тройчы прайграла і таксама заняла апошняе месца ў групе. Тройчы Танзанія станавілася пераможцам Кубка Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі.

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — знялася са спаборніцтваў
  • 1982—1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — не ўдзельнічала
  • 1994 — знялася са спаборніцтваў
  • 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957—1965 — не ўдзельнічала
  • 1968 — знялася са спаборніцтваў
  • 1970—1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — групавы этап
  • 1982 — знялася са спаборніцтваў
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — знялася са спаборніцтваў
  • 1988—1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — знялася са спаборніцтваў
  • 1996—2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — знялася са спаборніцтваў
  • 2006—2017 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — групавы этап

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.